• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мне радасна, што я сыходжу на піку». Кацярына Пытлева развіталася з камандай «Маланкі»

    Пра свой сыход з праекта былая праграмная дырэктарка незалежнага беларускага СМІ Malanka.media паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.

    Вядомая журналістка Кацярына Пытлева прыйшла на Malanka.media крыху больш за тры гады таму. На той момант гэта быў невялікі канал у YouTube:

    «З аўдыторыяй крыху менш чым у 20К падпісчыкаў, якому было каля двух месяцаў і які мала хто ведаў. І мне радасна, што я сыходжу на піку — рэсурс у сваёй найлепшай форме за ўсе гады існавання, з топавымі праглядамі на двух каналах і ў Цік Току.

    Цяпер гэта ўжо не блогерства, а паўнавартаснае медыя на некалькі каналаў і з уласным сайтам навін.

    Я шчаслівая, што маю працу ацанілі ментары з BBC, якія сказалі, што некаторыя паказчыкі для іх цуд і хутчэй яны могуць вучыцца ў Malan­ka».

    Спадарыня Кацярына падкрэслівае, што яна бясконца ўдзячная камандзе, з якой яны прыйшлі да такіх вынікаў за такі кароткі тэрмін.

    «Так, мы працавалі без выходных і па начах, так, шмат што рабілася з паветра на голым энтузіязме, але менавіта таму Malan­ka і атрымалася, і выстаяла. Гэта бясцэнны досвед для мяне, я зразумела, што магу ўсё, у тым ліку і з нуля будаваць рэдакцыі, і наладзіць працу так, каб у маленькай каманды былі выходныя.

    Цяпер варта было б напісаць «але» і растлумачыць прычыны звальнення, але я не хачу шкодзіць камандзе і праекту, у які я ўклала здароўе, душу і столькі сіл. У рэшце рэшт у гэтым офісе выраслі мае дзеці.

    Таму напішу так: маёй галоўнай памылкай стала тое, што я блізка да сэрца прыняла гэты праект, забыўшыся, што я ўсяго толькі наёмны працаўнік.

    Але, з іншага боку, інакш і не атрымалася б тое, што атрымалася. Шкада толькі, што мне нават не далі правесці развітальны эфір. Але ўжо як ёсць. Адпускаю і іду далей.

    Дзякуй усім, хто глядзеў, лайкаў, шэрыў і даваў інтэрв’ю. Дзякуй тым, хто крытыкаваў і лаяў, без гэтага не было б і росту. Буду радая, калі вам спадабаюцца змены і вы падтрымаеце праект і цудоўных людзей, якія ў ім засталіся. Маё новае жыццё мне ўжо вельмі падабаецца, дыхаю на поўныя грудзі, нарэшце зноў усміхаюся і танчу, так што ўсё да лепшага. Доўгага жыцця, Malan­ka, яркага новага жыцця мне!»

    Чытайце яшчэ:

    Кацярына Пытлева: «Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам»

    Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў

    Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці