• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларускае Радыё Рацыя» далучылася да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў

    «Беларускае Радыё Рацыя» стала 30‑й медыяарганізацыяй, якая далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.

    Лагатып «Беларускае Радыё Рацыя»

    Лагатып «Беларускае Радыё Рацыя»

    «Беларускае Радыё Рацыя» — недзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, якая вяшчае з Беластоку (Польшча) для Беларусі, Польшчы і Літвы. Яе мэта — трансляцыя праўдзівай інфармацыі, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры і падтрымка дэмакратычных каштоўнасцей.

    Усяго да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў на сёння далучыліся 30 медыя, якія працягваюць працаваць на беларускую аўдыторыю, незалежна ад таго, дзе знаходзяцца: у Беларусі ці за мяжой. У ліку падпісантаў — «Белсат», «Новы Час», «Еўрарадыё», Reform.news, «Позірк», Hrodna.life, «Будзьма беларусамі!», NEXTA, Беларускі расследавальніцкі цэнтр і многія іншыя.

    Падпісанты абавязваюцца прытрымлівацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў і выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем. 

    Рада па медыяэтыцы

    «Зачышчаны» эфір. На сёння ў Беларусі няма незалежнага грамадска-палітычнага радыёвяшчання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.