• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Надзея Белахвосцік пераабраная на пасаду старшыні Рады па медыяэтыцы

    14 траўня адбылося паседжанне Рады па медыяэтыцы, на якім прайшлі выбары старшыні гэтай структуры. Раду зноў узначаліла Надзея Белахвосцік.

    Надзея Белахвосцік

    Надзея Белахвосцік на канферэнцыі «Беларуская журналістыка: дзе пачынаецца заўтра». Вільня, 16 верасня 2025 года. Фота: БАЖ

    7 траўня завяршыліся выбары двух новых сябраў Рады па медыяэтыцы. Вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у этычны орган адбывалася адкрыта, а потым сябраў Рады на альтэрнатыўнай аснове абіралі прадстаўнікі 29-ці медыяў і медыяарганізацый, што ўваходзяць у Медыяасамблею.

    Па выніках галасавання новымі сябрамі Рады па медыяэтыцы сталі Ігар Карней і Ірына Слаўнікава, у працэдуры ратацыі яны замянілі Лолу Бурыеву і Ірыну Новік. Нагадаем, што летась, калі была створана рада, быў усталяваны парадак ратацыі.

    Новы склад Рады 14 траўня абраў старшыню. На гэтую пасаду пераабралі Надзею Белахвосцік.

    Такім чынам у бліжэйшы год Рада па медыяэтыцы будзе працаваць у наступным складзе Надзея Белахвосцік, Зміцер Гурневіч, Валер Карбалевіч, Ігар Карней, Ірына Слаўнікава, Ганна Соўсь, Зоя Хруцкая.

    Рада па медыяэтыцы: год існавання, які пацвердзіў запыт на механізмы самарэгулявання

    Уся інфармацыя аб працы Рады па медыяэтыцы ёсць у адмысловым раздзеле на нашым сайце, там жа размешчана і форма для зваротаў у раду. А зусім нядаўна мы падрабязна расказвалі пра вынікі працы рады ў першы год і ўплыў яе на беларускі медыясектар.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.