• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачынаюцца выбары сябраў Рады па медыяэтыцы — ФОРМА

    20 красавіка 2026 года пачынаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыяэтыцы.

    выбары

    Фота: Tara Win­stead для pexels.com

    17 красавіка адбылося чарговае паседжанне Медыяасамблеі, на якім было вырашана правесьці ратацыйныя выбары 2‑х сябраў Рады па медыяэтыцы ў 2026 годзе па наступным плане:

    • абвяшчэнне выбараў – 20 красавіка;
    •  вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў — 20–30 красавіка;
    • падрыхтоўка да галасавання — 1–4 мая;
    • галасаванне – 3–6 мая;
    • падлік галасоў – 6–7 мая;
    • абвяшчэнне вынікаў – 7 мая.

    Выбары сябраў Рады па медыяэтыцы

    Сябры Рады па медыяэтыцы выбіраюцца Медыяасамблеяй шляхам галасавання. Галасаванне прызнаецца сапраўдным пры кворуме ў палову ад усіх удзельнікаў Медыяасамблеі.

    Удзельнікі галасавання выбіраюць сябраў Рады з асоб, зарэгістраваных у Рэестры кандыдатаў.

    Кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, лічацца абранымі, за выключэннем выпадкаў, калі кандыдат не набраў мінімальны парог галасоў, які складае палову ад колькасці ўдзельнікаў галасавання.

    Ратацыя

    Для забеспячэння ратацыі штогод праводзіцца замена часткі сябраў Рады па медыяэтыцы.

    У 2026 годзе неабходна выбраць 2‑х сябраў Рады па медыяэтыцы.

    Фармаванне Рэестра кандыдатаў

    Рэестр кандыдатаў фармуецца з асоб, намінаваных удзельнікамі Медыяасамблеі, а таксама на падставе працэдуры самавылучэння.

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Намінацыя ўдзельнікамі Медыяасамблеі

    Кожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным гэтым Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы.

    Самавылучэнне кандыдатаў

    Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру.

    Для намінацыі кандыдатаў ўдзельнікамі Медыяасамблеі, і для самавылучэння

    неабходна запоўніць гугл-форму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.