• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода атрымала ад уладаў Расіі патрабаваньне выдаліць дзясяткі публікацый

    4 лютага і ў ноч на 5 лютага Расейская служба Радыё Свабода атрымала каля 40 пісьмовых апавяшчэньняў ад «Роскомнадзора» з патрабаваньнем выдаліць матэрыялы, напісаныя на аснове расьсьледаваньняў выданьня «Праект» і каманды апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй.

    У лістах ведамства спасылаецца на патрабаваньні Генэральнай пракуратуры, у якіх гаворыцца, што інфармацыйныя матэрыялы арганізацый, прызнаных у Расеі непажаданымі і экстрэмісцкімі, павінны быць выдаленыя з публічнай прасторы.

    «Роскомнадзор» пагражае блякаваньнем сайту Радыё Свабода ў тым выпадку, калі публікацыі ня будуць выдаленыя на працягу сутак з моманту атрыманьня апавяшчэньняў.

    Гаворка, у прыватнасьці, ідзе аб публікацыях:

    Падобныя апавяшчэньні накіраваныя і іншым расейскамоўным рэдакцыям мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода — каля 30 лістоў у агульнай складанасьці атрымалі тэлеканал «Настоящее время», Украінская, Таджыцкая, Казаская, Татара-Башкірская службы.

    Аналягічныя патрабаваньні нагляднае ведамства раней на гэтым тыдні прад’явіла тэлеканалу «Дождь», вэбсайту «Медуза» (абодва прызнаныя СМІ-«іншагентамі»), радыёстанцыі «Эхо Москвы», сайту Znak. com, «Новой газете» і іншым.

    Выданьне «Праект» прызнана ў Расеі непажаданай арганізацыяй. Імёны некалькіх журналістаў, якія супрацоўнічалі з «Праектам», уключаны ў рэестр «іншаагентаў» — фізычных асоб.

    У жніўні летась Фонд барацьбы з карупцыяй унесены ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацый. У пачатку чэрвеня 2021 году гэты фонд і рэгіянальныя штабы Аляксея Навальнага былі прызнаныя Маскоўскім гарсудом экстрэмісцкімі.

    Расейскія ўлады штрафуюць Радыё Свабода і іншыя праекты мэдыякарпарацыі за невыкананьне асобных палажэньняў заканадаўства аб СМІ — «замежных агентах». Агульная сума штрафаў перавышае дзесяць мільёнаў даляраў. ТАА «РСЭ / РС», якое прадстаўляе інтарэсы мэдыякарпарацыі ў Расеі, абскардзіла сотні прынятых супраць яго рашэньняў, лічачы абмежавальныя меры «Роскомнадзора» праявамі цэнзуры, аднак апэляцыі нязьменна пакідаюцца судамі без задавальненьня.

    Як неаднаразова заяўлялі кіраўнікі мэдыякарпарацыі, абмежавальныя захады супраць Радыё Свабода і іншых яе расейскамоўных праектаў маюць на мэце выштурхоўваньне незалежных СМІ з расейскай грамадзкай прасторы. РСЭ/РС дзейнічае на падставе строгага кодэксу журналісцкіх правілаў і нязьменна праводзіць незалежную рэдакцыйную палітыку, якая не дапускае ўмяшаньня ў яе любых палітычных сіл.

    У траўні 2021 году прадстаўнікі РСЭ/РС зьвярнуліся з пазовам супраць расейскіх уладаў у Эўрапейскі суд правоў чалавека. У чэрвені гэты пазоў прыняты ЭСПЧ да разгляду.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці