• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Раённая газета «Веснік Глыбоччыны» абмежавала доступ да свайго сайта з‑за мяжы

    Ужо трэці дзень не адкрываецца сайт «Весніка Глыбоччыны» са звычайных браўзераў у карыстальнікаў замежжа. Але яго можна адкрыць праз адмысловы VPN.

    Іншыя сайты мясцовых раёнак прылеглых гарадоў адкрываюцца без праблем. Відаць, такім чынам галоўны рэдактар «Весніка Глыбоччыны»  Андрэй Панкрат вырашыў закрыць свае абразлівыя пасквілі, якія ён піша пра Еўропу, Святлану Ціханоўскую ды беларусаў замежжа, для большасці чытачоў і пакінуць толькі для глыбоцкіх чытачоў газеты ды сайта.

    Напрыклад, у адной з калонак ён распавядаў, што на Захадзе прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных медыя часта называюць прапагандыстамі і ўкладаюць у гэты панятак негатыўны сэнс.

    «Маўляў, нічога акрамя хлусні нашы дзяржаўныя тэлебачанне і прэса не нясуць, значыць, іх ідэйныя ўстаноўкі, пасылы шараговым грамадзянам не варта прымаць да ўвагі», — зазначаў рэдактар глыбоцкай раёнкі.

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактар глыбоцкай раёнкі паразважаў, ці можна верыць незалежным СМІ

    Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў

    Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці