• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Са сваёй сям’ёй і ўсміхаецца». З палона вызвалена дачка ізраільскага журналіста, чыя гісторыя разышлася па свеце

    51 дзень прабыла ў палоне ў Сектары Газа 4-гадовая Эбігэйл. 51 дзень таму яе бацька, ізраільскі журналіст Рой Ідан, закрыў дачку ад куляў тэрарыстаў ХАМАС. 51 дзень за лёсам дзяўчынкі сачылі па ўсім свеце, у тым ліку прэзідэнт ЗША. Цяпер малышка дома. Гэта кранальная гісторыя не можа не выклікаць слёз.

    — Дзяўчынка была вельмі галодная — у палоне іх дрэнна кармілі, — паведамляе падрабязнасці папулярнае ізраільскае выданне Ynet, у якім працаваў фотакарэспандэнтам бацька Эбігейл. — Але цяпер яна са сваёй сям’ёй і ўсміхаецца.

    Пасля вызвалення дзіця даставілі ў медыцынскі цэнтр «Шнайдэр», які лічыцца лепшым не толькі на Блізкім Усходзе, але і ва ўсім свеце. Цяпер унікальная педыятрычная бальніца стала месцам, куды ў першую чаргу вязуць вызваленых дзяцей з Сектара Газа.

    — Пакуль мы не разумеем, што яна ведае пра лёс сваіх бацькоў, але яна чакае сустрэчы са сваімі братам і сястрой. Яны думалі, што Эбігейл няма ў жывых, і вельмі радыя сустрэчы, — распавялі блізкія дзяўчынкі.

    Журналіст Рой Ідан са сваёй сям’ёй жыў у адным з кібуцаў на поўдні краіны, 7 кастрычніка 2023 года фотажурналіст паспеў зрабіць першыя здымкі нападу баевікоў, адаслаў у рэдакцыю і вярнуўся ў дом. Пасля мужчыну бачылі з Эбігэйл на руках. Журналіст быў у крыві. Дзяўчынка пабегла да суседзяў, адкуль яе выкралі тэрарысты ХАМАС. Некаторы час лічылася, што мужчына таксама трапіў у палон, аднак пасля 11 дзён пошукаў было знойдзена яго цела. Яго пахавалі побач з жонкай, якая была забіта ў гасцёўні іх дома.

    Двое другіх дзяцей сямейнай пары паспелі схавацца. Па паведамленнях СМІ, яны правялі 14 гадзін у каморцы, пакуль іх не выратавалі. Цяпер за імі прыглядаюць дзядуля і дзядзька (родны брат Роя).

    Лёс Эбігэйл некалькі разоў узгадваў прэзідэнт ЗША Джо Байдан. У дзяўчынкі маецца амерыканскае грамадзянства. Пасля яе вызвалення Белы Дом распаўсюдзіў такое паведамленне кіраўніка дзяржавы: 

    — Дзякуй Богу, яна дома. Мне б хацелася быць там і абдымаць яе.

    Па дадзеных CPJ на 23 лістапада 2023 года, падчас канфлікту на Блізкім Усходзе загінулі сама меней 53 журналісты і работнікі сродкаў масавай інфармацыі. Акрамя таго, як мінімум 11 журналістаў атрымалі раненні, трое прапалі без вестак.

    Камітэт па абароне журналістаў адзначае, што першы месяц вайны стаў самым смертаносным месяцам для журналістаў з таго часу, як CPJ пачаў дакументаваць гібель журналістаў у 1992 годзе.

    Чытайце яшчэ:

    Больш за 50 журналістаў загінулі на вайне Ізраіля і ХАМАС

    У Ізраілі знайшлі цела фотажурналіста Роя Ідана, які раней лічыўся зніклым без вестак

    «Вайну трэба дакументаваць». Гутарка з фатографам, які здымаў Марыупаль у агні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці