• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Саудаўская Арабія ня будзе выдаваць падазраваных у забойстве апазыцыйнага журналіста

    Міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі Адэль аль-Джубэйр заявіў, што Эр-Рыяд хоча высьветліць праўду ў справе аб забойстве журналіста Джамаля Хашокджы ў будынку саудаўскага консульства ў Стамбуле. Таму ўлады Саудаўскай Аравіі ня маюць намеру выдаваць Турцыі абвінавачаных у забойстве Хашокджы, нягледзячы на патрабаваньне з боку Анкары.

    Турэцкія праваахоўнікі 5 сьнежня выдалі ордэр на арышт аднаго з былых кіраўнікоў Службы выведкі Саудаўскай Арабіі генэрала Ахмэда Асіра, а таксама былога дарадцы насьледнага прынца Саудаўскай Арабіі. Абодва падазраюцца ў датычнасьці да забойства Хашокджы. Раней, у канцы лістапада, суд Стамбулу выдаў ордэр на завочны арышт 15 падданых каралеўства, якія абвінавачваюцца ў датычнасьці да забойства Хашокджы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці