Сайт і сацсеткі газеты “Царква” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
27 снежня 2022
Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў
У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі дадалі выданне, якое асвятляе жыццё грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Як даведаліся праваабаронцы, адпаведнае рашэнне прыняла 14 снежня 2022 года суддзя Ленінскага суда горада Брэста Алена Кавальчук. Гэтае рашэнне тычыцца сайта газеты — carkva-gazeta.by, а таксама суполак ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і Facebook пад назвай “Царква”.
Сёлета на пачатку лістапада ў Брэсце сілавікі затрымлівалі рэдактара газеты “Царква” Ігара Бараноўскага, а таксама святара мясцовай грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева. Абодва атрымалі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.
Чытайце яшчэ:
Журналісты рэгіянальных медыя: «Для многіх нашых чытачоў важна хаця б ведаць, што незалежныя СМІ яшчэ існуюць»
Журналіста Сяргея Чыгрына “перасуджвалі” наноў: да ранейшых сямі сутак дадалі яшчэ 15
Івашына хочуць скапраметаваць, падсаджваючы да вязняў з нізкім сацыяльным статусам. Журналіст прыгразіў, што перарэжа вены
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Цягам трох дзён немагчыма будзе зайсці на большасць беларускіх сайтаў з‑за мяжы
25.01.2025
У Гродне шукаюць прапагандыстаў: ім прапануюць ад адной да дзвюх тысяч рублёў
24.10.2024
ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву ціскам на родных, а прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць
29.11.2024
«Абарвалася занадта шмат жыццяў»: еўрапейскія дыпламаты выступілі з сумеснай заявай
12.11.2024