• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Саюз балгарскіх журналістаў: Спыніце рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ ў Беларусі!

    Праўленне Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ) прыняло заяву з заклікам да беларускіх уладаў спыніць пераслед журналістаў і медыя ў Беларусі.

    Кіраўнічы савет Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ) глыбока занепакоены і ўзрушаны грубымі і сістэматычнымі рэпрэсіямі супраць калег-журналістаў і незалежных медыя, якія здзяйсняюць улады ў Беларусі, асабліва пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў і масавых акцый пратэсту ў Мінску і іншых гарадах, гаворыцца ў заяве.

    У заяве прыводзіцца статыстыка парушэнняў правоў журналістаў у Беларусі ды кейс крымінальнага пераследу журналістак “Белсата” Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

    “Нават гэтых фактаў дастаткова, каб пераканацца, што рэпрэсіі ў Мінску пераключылі на высокую хуткасць, а замах уладаў на журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі па інфармаванні грамадства, выклікаюць наша глыбокае абурэнне. Любая спроба запалохвання журналістаў і медыя, крытычных да ўладаў, любая спроба задушыць свабоду слова з выкарыстаннем «дубінкі закона”, з’яўляецца выразным парушэннем дэмакратычнага заканадаўства, правоў іс вабодаў.

    Кіраўнічая рада Саюза балгарскіх журналістаў патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх   арыштаваных калег і настойвае на выкананні асноўных грамадзянскіх правоў і свабод. Мы выказваем сваю салідарнасць з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) і падзяляем іх справядлівы страх за лёс беларускіх калег — патэнцыйных ахвяраў юрыдычнага самаўпраўства. Мы настойліва падтрымліваем выразную пазіцыю па гэтым пытанні, ужо выказаную Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацыямі журналістаў (EFJ і IFJ), філіялам і членам якой з’яўляецца UBJ. Мы далучаемся да тэрміновага звароту генеральных сакратароў прэстыжных  і ўплывовых арганізацый, спадара Рыкарда Гуціерэса і  Энтані Беланжэра, з патрабаваннем спыніць  міліцэйскае і юрыдычнае самаўпраўства супраць журналістаў у Беларусі. Нам усім неабходна ўзмацніць міжнародную журналісцкую і грамадзянскую падтрымку”, — гаворыцца ў заяве Саюза балгарскіх журналістаў (UBJ).

    Поддержите белорусских журналистов, с которыми сейчас жестоко расправляется власть. БАЖ призывает к международной солидарности

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці