• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

    «Кіберпартызаны» падрыхтавалі рэкамендацыі на падставе звестак людзей, у якіх даглядалі смартфоны. "Сілавікоў цікавіць не толькі Telegram", - піша "Наша Ніва".

    Па звестках «Кіберпартызанаў», сілавікі найперш глядзяць:

    • YouTube — падпіскі, лайкі, каментары, захаваныя відэа;

    • Telegram — каналы, чаты, кантакты;

    • галерэю з фота і відэа са смартфона;

    • іншыя сацсеткі.

    Таксама яны кажуць, што сілавікі могуць спытацца пра тое, ці чытаеце вы «экстрэмісцкія рэсурсы» і што думаеце пра лукашэнкаўскую ўладу, а таксама — чаму.

    БАЖ запусціў апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Вось што «Кіберпартызаны» раяць зрабіць загадзя:

    1. Выйдзіце на тэлефоне з таго акаўнта Google, з якога вы праглядаеце сацыяльна-палітычныя відэа на YouTube. Глядзіце ютуб або без уваходу ў акаўнт (да прыкладу, з браўзера), або заходзьце ў «пратэсны» акаўнт толькі падчас прагляду такога кантэнту.

    2. Калі першы пункт выканаць складана, прынамсі выдаляйце відэа з раздзелу «Гісторыя» на YouTube адразу пасля прагляду. Не пакідайце лайкі і каментары з не-пратэснага Google-акаўнта.

    3. Таксама можна зрабіць так, каб YouTube не захоўваў гісторыю праглядаў.

    4. Выдаліце неананімныя акаўнты ў сацсетках, калі пакідалі з іх лайкі і каментары, за якія могуць затрымаць. Перад гэтым каментары можна выдаліць, а лайкі прыбраць — але калі ён занадта стары, то лепш выдаліць яго ў любым выпадку.

    5. Усталюйце Партызанскі тэлеграм і завядзіце ў ім асобны акаўнт для сацыяльна-палітычных каналаў і чатаў. У наладах П‑тэлеграма зрабіце так, каб пры ўваходзе ілжывага код-пароля вы выходзілі з «пратэснага» акаўнта і чысціўся ягоны кэш.

    6. Наладзьце ў Партызанскім тэлеграме аўтаматычную ачыстку кэшу пры блакаванні праграмы. Інструкцыі па наладжванні праграмы ёсць у канале «П‑тэлеграм і кібербяспека».

    7. Выдаліце ў галерэі тэлефона ўсе фота і відэа, якія могуць стаць падставай да вашага затрымання. Не забудзьцеся таксама ачысціць іх з папкі «Кошык»/«Выдаленыя».

    8. Не стаўце ў якасці застаўкі на смартфоне пратэсныя фота, асабліва калі вы ведаеце пра магчымы хуткі дагляд (напрыклад, пры праходзе мяжы).

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе: сімвалічная каштоўнасць ці крыніца прыбытку?

    Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці