• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што рабіць «Белсату» і іншым беларускім СМІ за мяжой

    Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя з іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а зараз «Радыё Ўнэт», якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску.

    Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Pre­mi­um» Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

    Многія медыі падтрымліваюцца замежнымі урадамі ці фондамі. Але агулам падтрымка СМІ ад дэмакратычных краінаў склала 0,3% ад усёй іхнай дапамогі іншым краінам. Донары ёсць і ў вельмі паспяховых выданняў. Напрыклад, фонд Біла і Мэлінды Гейтсаў фінансаваў цэлую рубрыку ў брытанскім The Guardian пра тое, як аказваецца дапамога ўва ўсім свеце.

    The Wash­ing­ton Post зусім нядаўна звольніў 200 супрацоўнікаў — нягледзячы на тое, што выданнем валодае мільярдэр Джэф Бэзас.

    Усё больш і больш вельмі камэрцыйных медыя ўступаюць на грантавы рынак.

    Фінансаванне праз аўдыторыю, праз платформы кшталту Patre­on, ніколі не ствараюць 80–90% даходаў СМІ, тым больш, калі яны заблакаваныя ў сваёй краіне. Згаданы ўжо The Guardian арымлівае праз краўдфандынг усяго (ці нават) 5% неабходных рэдакцыі выдаткаў.
    Расійская «Медуза» вельмі ганарылася тым, што можа існаваць як праект з‑за мяжы. Усё гэта працягвалася да таго моманту, пакуль журналістаў і выданне спачатку не прызналі «замежнымі агентамі», а пасля «непажаданай арганізацыяй». Зараз у Расіі забаранілі ўсякую рэкламу ў медыя, якія маюць такі статус.
    Калі раней рэкламадаўцы ішлі наўпрост ў СМІ, то зараз яны абіраюць Google Adds або штосьці яшчэ. Тэхналагічныя гіганты, такія як Google ці Meta, забіраюць у медыя вялікую частку рэкламы. Прыблізна на мільён праглядаў з нашага рэгіёну сярэдняе медыя атрымлівае тысячу еўра. У амерыканскім маштабе гэта недзе 7 тысяч.

    Казаць, што рэкламай можна ўтрымаць паўнавартасную тэлевізію, дзе ёсць і фільмы, і ненавінавыя прадукты, і пераклады, і культурніцкія праекты, то гэта хутчэй мара.

    Падрабязней пра ўсё гэта глядзіце ў відэа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці