• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства

    «Наша Ніва» вырашыла згадаць некаторых вядомых ЖЖ-персанажаў нулявых і даведацца, чым яны займаюцца сёння.

    Сёння якіх толькі блогераў няма: і ютуб, і тыкток, і інстаграм-аўтары. А ў нулявыя суперпапулярнай платформай сярод беларусаў (і не толькі) быў Live­Jour­nal, у народзе — «ЖЖ». Анлайн-пляцоўка для вядзення дзённікаў, першапачаткова створаная ў ЗША, вельмі зайшла ў рускамоўнай прасторы. Мільёны карыстальнікаў дзяліліся на ёй рэцэптамі, сваімі меркаваннямі на палітычныя і сацыяльныя тэмы, перажываннямі і плёткамі.

    У 2015 годзе пісьменніцу Вольгу Грамыку ў некаторых апытанках ставілі на другое месца па пазнавальнасці сярод сучасных беларускіх аўтараў (пасля Уладзіміра Някляева).

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Скрыншот: ютуб-канал «БИБЛИО ГЛОБУС»

    Грамыка піша ў жанры фэнтэзі. Яе ЖЖ, дзе яна выкладвала часткі твораў і які выкарыстоўвала для піяру сваёй літаратурнай дзейнасці, у 2013 годзе трапіў на першае месца па папулярнасці сярод беларускіх блогаў.

    У пачатку гэтага года Грамыка прэзентавала ў Мінску сваю новую кнігу — «Кіберканікулы». На сустрэчу з аўтаркай у сталіцу некаторыя прыхільнікі ехалі ажно з Сахаліна і Масквы. Яна працягвае жыць у Мінску і публікавацца ў расійскіх выдавецтвах.

    Жыццёвы блог Наталлі lililoveme некалі ўпэўнена трымаўся ў топ-10 у беларускай прасторы. Былая супрацоўніца IT заснавала і развівала школу кандытарскага майстэрства. У ЖЖ публікавала рэцэпты, уражанні з вандровак — гэткі лайфстайл.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Фота: @lililoveme

    Сям’я пераехала з Мінска ў Варшаву ў 2016‑м. Там Наталля разам з мужам Дзмітрыем працягнула развіваць кандытарскую анлайн-школу. Напісанае Наталляй раней выпусцілі ў фармаце кніжак і на гэтым з кнігавыдавецтвам не завязалі. Сёння гэта адзін з накірункаў дзейнасці мужа Наталлі. Так, Зміцер выпусціў азбуку «ABC for mul­ti­lin­guals».

    Сама Наталля актыўна развівае інстаграм, публікуе гумарныя рылсы. Сярод галоўных герояў відэа — яе кот і дачка Ева. На сёння там амаль 60 тысяч падпісантаў.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от Натали • Креатор • Мотиватор • Рилсист • Приколист (@lililoveme)

    «Я піяр-спецыялістка, вандроўніца і мораголік», — прэзентавала сябе ў ЖЖ Алена Стогава. Агляды рэстаранаў, модных рэчаў, замалёўкі з паездак і трансляванне свецкага жыцця былі досыць папулярнымі і прывялі да таго, што яе ЖЖ аднойчы пераехаў на ўласны сайт. Праўда, з 2021 года ён не абнаўляецца.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Фота: @elena.stogova

    Цяпер Стогава жыве ў Манака — спачатку яна актыўна транслявала сваё жыццё ў інстаграме, але з 2023-га года ціха і там.

    А вось інстаграм піяр-спецыялісткі Таццяны Курбат жыве. Яна таксама пераехала на гэтую пляцоўку пасля перыяду ЖЖ і ўласнага сайта.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Фота: @kurbatishka

    Live­jour­nal «Нічога лішняга» быў пра здаровае, актыўнае жыццё, прыгажосць і шчасце. Сёння Таццяна жыве ў Вільні, працягвае займацца піярам і дзеліцца сваімі думкамі на самыя розныя тэмы.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от Татьяна Курбат • Личный бренд и PR (@kurbatishka)

    Падобнай тэматыкі быў і папулярны некалі ЖЖ Юліі Новік, але ён яшчэ ўключаў расповеды пра мацярынства.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Фота: @julesnovik

    Разам з мужам дзяўчына заснавала оптыку LOOK — сёння гэта цэлая сетка мульцібрэндавых салонаў.

    Пасля спаду папулярнасці ЖЖ Юлія таксама перамясцілася ў інстаграм — на яе падпісаныя больш 120 тысяч чалавек, якім яна расказвае пра «дом, інтэр’ер, сям’ю, ежу».

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от Юлия Новик • дом • интерьер • семья • рецепты (@julesnovik)

    Здаецца, калі б Ася Паплаўская працягвала актыўна весці блог апошнія гады свайго жыцця, то ён бы меў шалёную папулярнасць, бо яе ладна паматала. Але дзеля навіцыяту (перыяд паслушніцтва і выпрабавання перад уступленнем у манаскі ордэн) Ася амаль на пяць гадоў адмовілася ад сацсетак і сдавала справаздачу толькі Богу.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Фота: @u_boga_ja

    Цяпер яна паціху выходзіць у анлайн і расказвае пра перажытае ў інстаграме.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от Ася Поплавская (@u_boga_ja)

    Ася сама дзівіцца: як экс-журналістка і блогерка наважылася на такое? І сапраўды яе сённяшняе размеранае жыццё ў польскім кляштары моцна адрозніваецца ад ранейшых паездак па Еўропе, паходаў па кафэ і выставах, пра якія яна пісала ў ЖЖ.

    Адзін з пачынальнікаў менавіта беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў правёў за кратамі амаль паўтара года за ўдзел у пратэстах. На пляцоўцы ён быў вядомы пад нікам hon­duraz­ian. Пісаў пра культуру, вандроўкі, літаратуру.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Іван Марозаў. Фота з фэйсбука.

    Падобны лёс напаткаў некалі актыўнага ў ЖЖ палітолага Аляксандра Фядуту — ён быў асуджаны на 10 гадоў зняволення па артыкуле 357 Крымінальнага кодэкса — змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

    А такія экс-ЖЖшнікі, як, напрыклад Антон Матолька, што дзяліўся там сваімі фотаздымкамі і рэпартажамі, пачынаючы з 2006 года, ці эканаміст Сяргей Чалы цяпер у вымушанай эміграцыі. Апошні допіс у ЖЖ Сяргея датуецца 2014 годам і прысвечаны Крыму.

    Галоўным плюсам ЖЖ была наватарская для свайго часу разнастайнасць жанраў. Можна было знайсці блог для душы амаль любой тэматыкі. Напрыклад, блог лекара-патолагаанатама Андрэя Падольскага карыстаўся шалёнай папулярнасцю.

    На пляцоўцы хапала цікавых гістарычных праектаў. Адзін з вядомых — ад Максіма Міровіча, працягвае жыць дагэтуль, толькі ўжо па новых адрасах.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Максім Міровіч. Фота з фэйсбука.

    Напрыклад, у тэлеграме на канал Mirovich­Me­dia падпісана амаль 100 тысяч чалавек. Галоўная тэма там — СССР і яго наступствы, гісторыя і палітыка. А пасля вайны ва Украіне — падрабязная храналогія і аналітыка расійскай агрэсіі.

    ЖЖ-скандалы

    Асобна варта спыніцца на скандальных героях, якіх актыўна абмяркоўвалі ўсім ЖЖ. Ільвіную долю ўвагі тут у свой час адхапіла Ірына Кабасакал. У мінулым — рэдактарка глянцавага часопіса «Пінгвін».

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Ірына Кабасакал (Яблонская). Фота з фэйсбука.

    Адзін з самых нашумелых артыкулаў яе аўтарства — пра бажэственнага Зураба. У заказным матэрыяле Кабасакал так распісала якасці мужчыны, што той пасля выхаду часопіса прачнуўся знакамітым.

    «Бажэственны Зураб. Бажэственны — менавіта так ахрысцілі яго тата-азербайджанец і мама-беларуска. І хоць імя яго па паходжанні грузінскае, таму што бабуля яго была грузінкай, гэта толькі дадае разыначку яго знешнасці і характару. Зураб… Незвычайны, шчыры, яркі, эпатажны, моцны, высакародны — можна да бясконцасці пералічваць усе яго мужчынскія якасці. Ён проста любіць добрыя аўтамабілі, і яны яму пасуюць! Ён малады і амбіцыйны. Ён любіць усё самае лепшае — найлепшыя курорты, найлепшыя клубы і рэстараны, адпачывае заўсёды толькі ў найлепшых гатэлях, ён п’е толькі найлепшае шампанскае…»

    Пазней Зураб Аруджаў выбраў жыць больш сціплым і ціхім жыццём, займаўся бізнэсам і нібыта са шкадаваннем згадваў тую піяр-кампанію.

    Яшчэ адзін знакаміты опус майстрыцы піяру Кабасакал быў прысвечаны «святой грэшніцы Ірыне Рак».

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Ірына Рак. Фота: irak3333

    Вось толькі адна цытата з таго артыкула: «Аднойчы яна займалася сэксам у адным з еўрапейскіх клубаў проста на танцпляцоўцы. Гэта штучка памяшаная на сэксе, а ён на ёй…. Яна гэтым і бярэ мужчыну за тыя патаемныя шарыкі, якія ён так асцярожна ахоўвае ў сваіх нагавіцах. Дачка лекара і ў мінулым балерына Вялікага тэатра оперы і балета атрымала выхаванне, адукацыю і, самае галоўнае, расцяжку — усё, што патрэбна для спакушэння разумнай паловы чалавецтва».

    Сёння тая самая Ірына Рак жыве ў Дубаі і працуе фітнэс-трэнеркай.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от 𝑰𝑹𝑰𝑵𝑨 𝑹𝑨𝑲 | 𝑨𝒃𝒐𝒖𝒕 𝑭𝒊𝒕𝒏𝒆𝒔𝒔 (@irak3333)

    Ірына Кабасакал, якая ўзяла прозвішча мужа і стала Яблонскай, таксама пераключылася на здароўе: цяпер яна — дыетолаг, які дапамагае людзям худзець і здаравець.

    Дадаваў ЖЖ-супольнасці тэмаў на абмеркаванне Жан Содзель — журналіст-камуніст і даносчык, пра якога мы нядаўна падрабязна пісалі. Як паказваюць архівы, з тых часоў амаль нічога не змянілася. Толькі калі раней у бедах Беларусі Содзель вінаваціў Расію і Захад, то цяпер толькі апошні.

    Але самым абмеркаваным тады быў працэс з жаданнем Содзеля засудзіць таго, хто назваў яго ў інтэрнэце «галубым». «Чалавек я адкрыты, чысты натурал і гэта ніколі ні ад каго не хаваў. У мяне было 16 дзяўчат. Кожная з іх упэўненая ў маёй арыентацыі на 100%», — стараўся данесці праўду да інтэрнэт-супольнасці блогер.

    Яшчэ адзін герой ЖЖ — Аляксей Акімаў працягвае жыць насычана па сёння.

    што зараз з беларускімі аўтарамі ЖЖ

    Аляксей Акімаў. Фота: УКантакце

    Раней ён здзіўляў грамадскасць тым, што то рэкламу сваіх паслуг надрукуе на тагачасных 50 мільёнах рублёў, то пакліча ўсіх ахвотных да сябе на катэдж.

    Аляксей, які пазіцыянуе сябе як аператар і прадзюсар, і сёння працягвае правакаваць — ён часты госць дзіўных скандальных шоу. У адным з іх ён паспеў расказаць, што носіць адну кашулю вось ужо 10 гадоў — у ёй ён спіць, есць і займаецца сэксам.

    Яшчэ ў адным роліку мужчына дзяліўся досведам валодання гарэмам — расказваў, як яму жывецца адразу з некалькімі жанчынамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці