• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штраф і канфіскацыя жорсткага дыска за высмейванне фашызму ў сацсетцы

    Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 5 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле абвінавачання сацыяльнага актывіста Іллі Сянько ў публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі (арт. 17.10 КаАП).

    Суддзя Юльяна Шчэрба апытала ў судзе Іллю Сянько, як асобу, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, а таксама яго маці і бабулю — у якасці сведак.

    Актывіст прызнаў факт размяшчэння фатаграфій у сацыяльнай сетцы Укантакце, аднак віны сваёй не прызнаў, бо лічыць, што пры дапамозе фатаграфій не распаўсюджваў нацысцкую сімволіку, а высмейваў фашызм.

    Аднак, суддзя не прыняла довады Іллі Сянько да ведама, спаслаўшыся на тое, што дастаткова самога факт размяшчэння фашысцкай сімволікі, каб прыцягнуць яго да адказнасці. Пасля гэтага, па словах маладога чалавека, Юльяна Шчэрба папракнула яго за «анархізм» і стала вешаць на яго ярлык «анархіста». Хлопец нічога не адказваў, бо палічыў, што гэта не мае дачыння да справы, якая разглядаецца.

    Нядоўга разбіраючыся, суд вынес рашэнне аб прыцягненні Іллі Сянько да адказнасці ў выглядзе штрафу ў пяць базавых велічынь, а таксама пастанавіў канфіскаваць камп’ютарны жорсткі дыск, выняты пры ператрусе.

    «Мая бабуля з’яўляецца ўладальнікам камп’ютара і ў яе ёсць адпаведныя дакументы, што падчас суда было ўстаноўлена. Аднак, гэта зусім не збянтэжыла суддзю, калі яна выносіла рашэнне аб канфіскацыі жорсткага дыска, хоць яна і не мела права гэтага рабіць, бо гэта не з’яўляецца маёй маёмасцю. Пры гэтым суддзя сказала: «Скажыце дзякуй, што не ўвесь камп’ютар». Сказаць, што я быў у шоку ад такога рашэння — нічога не сказаць», — падзяліўся ўражаннямі ад працэсу Ілья Сянько.

    Малады чалавек лічыць, што гэта адміністрацыйная справа быў пачата супраць яго невыпадкова.

    «Я думаю, што ўсё гэта звязана з затрыманнем мяне з Пятром Рабавым і маёй грамадзянскай пазіцыяй. І цяпер мяне ўсяляк спрабуюць пакараць і запалохаць, каб здушыць любое іншадумства», — падкрэсліў ён.

    Ілля Сянько плануе абскардзіць рашэнне суда.

    Нагадаем, малады чалавек праводзіў Пятра Рабава на цягнік пасля лекцыі ў Баранавічах увечары 10 кастрычніка і быў затрыманы разам з лектарам.

    Хлопца дапытвалі не па справе, схілялі да супрацоўніцтва, а калі ён адмовіўся — нават білі па галаве. Ноч ён правёў у ІЧУ, а раніцай быў дастаўлены ў суд. Яго абвінавачвалі ў «дробным хуліганстве» (арт. 17.11 КаАП), аднак, разгляд справы перанеслі на 13 кастрычніка. Тады суд адміністрацыйную справу спыніў «за адсутнасцю падзеі правапарушэння».

    12 кастрычніка ў доме, дзе Ілья Сянько пражывае, правялі агляд супрацоўнікі ГУБАЗ, нібыта ў сувязі з падазрэннем хлопца ў распаўсюдзе і публічным дэманстраванні фашысцкай сімволікі. Пасля чаго ў дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, а канфіскаваны падчас агляду жорсткі дыск — адпраўлены на камп’ютэрна-тэхнічную экспертызу. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці