• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць міліцыянта, які затрымліваў журналіста

    У Следчым камітэце мяркуюць, што міліцыя дзейнічала па плану, і журналіста не не затрымлівалі, а «дастаўлялі» ў РАУС.

    Следчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць аднаго з кіраўнікоў бабруйскага УУС Андрэя Малахава, які 26-га сакавіка 2017 г.  асабіста, затрымаў галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» Анатоля Санаценку, калі той працаваў падчас масавага мерапрыемства — асвятляў падзею.

    Кіраўнік «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на сваю заяву ў Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

    У ім прызнаецца факт яго затрыманьня 26-га сакавіка 2017 г. на плошчы Перамогі ў горадзе Бабруйску. Але гэты факт тлумачыцца так: міліцыя дзейнічалі па складзеным плане, і кіраўнік «Бобруйского курьера» на самай справе не затрымліваўся, а быў дастаўлены ў мясцовае УУС для разбіральніцтва.

    І, правёўшы праверку, Бабруйскі аддзел Следчага камітэта не ўстанавіў фактаў супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў мясцовага УУС, у тым ліку А. Малахава.

    «Малахаў А.М. і супрацоўнікі органаў унутраных спраў дзейнічалі ў рамках прадастаўленых iм паўнамоцтваў і ў іх дзеяннях адсутнічае склад крымінальна-караемай дзеі…»  — гаворыцца ў Пастанове.

    На гэтай падставе СК і адмовіўся заводзіць крымінальную справу.

    Між тым у сваёй заяве ў СК Анатоль Санаценка ўказваў на грубае парушэнне ў дачыненні да яго закона «Аб СМІ», а таксама арт. 198 «Перашкаджэнне законнай прафесійнай дзейнасці журналіста» і арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» Крымінальнага кодэкса РБ.

    Нагадаем, 26-га сакавіка 2017 г. г. Анатоль Санаценка і яшчэ тры журналісты «Бобруйского курьера» прыйшлі на мясцовую плошчу Перамогі, каб асвятліць масавае мерапрыемства — чарговы «марш нетунеядцаў»  — і падрыхтаваць мультымедыйны матэрыял (тэкст, фота, відэа) пра гэтую  падзею.

    У выніку трое з іх былі затрыманыя міліцыяй і змешчаныя ў аўтазак. Прычым, галоўнага рэдактара ​​«БК» затрымліваў менавіта намеснік начальніка Бабруйскай УУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Малахаў. Потым усіх журналістаў даставілі ў УУС, апыталі (пад пратакол) і праз некалькі гадзін адпусцілі.

    Як мы ўжо пісалі, калі кіраўнік «Бабруйского курьера» 9 чэрвеня гэтага года падаваў сваю заяву ў мясцовы аддзел Следчага камітэта, следчы Наталля Давыдава спрабавала давесці, што галоўны рэдактар ​​СМІ — не журналіст.

    Між тым у канчатковым адказе (падрыхтаваным ўжо іншым следчым СК) гэтай «заканадаўчай навацыі» няма.

    «З гэтага адказу ствараецца ўражанне, што міліцыя надзелена правам перашкаджаць працы журналістаў, парушаць, як ім захочацца, і закон «Аб СМІ», і закон «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», і крымінальны кодэкс… Але гэта — не так. Таму я буду праводзіць кансультацыі з юрыстамі з БАЖ і планаваць далейшыя свае крокі», — каментуе Анатоль Санаценка. 

    У чэрвені гэтага года падобны адказ прыйшоў  іншаму супрацоўніку «Бобруйского курьера» — журналісту выдання Віктару Качану.

    Журналіст «БК» скардзіўся на незаконныя дзеянні падпалкоўніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргея Рудзько. 23-га сакавіка 2017 г. Рудзько затрымаў Віктара Качана каля будынку бабруйскага суда, чым перашкодзіў ягонай журналісцкай працы.

    У выніку Качану адказалі, што — так, міліцыя дастаўляла вас ў пракуратуру для прафілактычных мерапрыемстваў, але вашай прафесійнай дзейнасці не перашкаджала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці