• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчы камітэт распачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча

    Кіраўніка медыяпраекта «Маланка Медыя» Паўла Марыніча, а таксама  стваральніка лічбавай платформы «Новая Беларусь» Паўла Лібера, палітыка Аляксандра Дабравольскага і кіраўніцу ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алену Жываглод вінавацяць у «перашкодзе працы ЦВК» (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага Кодэкса РБ). Пра гэта паведамляе прэсавая служба Следчага камітэта Беларусі.

    Паводле Telegram-канала «Специальное производство. Официально», Паўла Марыніча і астатніх фігурантаў справы выклікаюць ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Аднак усе чацвёра пакінулі Беларусь, і ўзаконеная ўладным рэжымам «спецыяльная вытворчасць» якраз і прадугледжвае вядзенне крымінальнай справы супраць асоб, якія пакінулі краіну і «ўхіляюцца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальную справу».

    Адпаведнае новаўвядзенне ў заканадаўства, якое дазваляе праводзіць суды завочна, без прысутнасці абвінавачанага, было ўхваленае чальцамі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі НС РБ і ў ліпені 2022 года падпісанае Аляксандрам Лукашэнкам.

    Павел Марыніч — кіраўнік «Маланка Медыя», сын рэпрэсаванага былога дзяржаўнага дзеяча Міхаіла Марыніча — пакінуў Беларусь пасля пратэснай Плошчы-2010. Ягоны праект «Маланка Медыя» быў створаны ў 2020 годзе. «Мы пачыналі як Zubr, праект па грамадскім актывізме. У 2020‑м мы зрабілі платформу па назіранні за выбарамі, і гэтыя дадзеныя ўсё яшчэ адкрытыя, у адрозненне ад ярмошынскіх. Мяркую, што галоўнае, у чым я ўдзельнічаў у апошнія гады — якраз гэты праект, тое, што Лукашэнку ва ўсім свеце больш не лічаць прэзідэнтам. Ён дыктатар, які ўтрымлівае ўладу ў краіне», — казаў Павел Марыніч у інтэрв’ю «Нашай Ніве».

    Сёлета 15 лютага «Маланку Медыя» МУС прызнаў «экстрэмісцкім фрмаваннем».  Як тады паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы, адпаведнае рашэнне было прынятае «за публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

    Чытайце яшчэ:

    «Калі ў хату ніхто не пагрукаў, на сёння і гэта вялікі пазітыў!» Калегі ў Беларусі пра адыходзячы год, мары, надзеі і пачуцці

    Расфармаванне — гэта не ліквідацыя? Польскае Радые тлумачыць, што адбываецца вокол грамадскіх СМІ ў Польшчы

    Дзяржаўны тэлеканал АНТ абвесціў, што ягоны YouTube цяпер мае больш за 1 мільён падпісчыкаў. Чаму гэта выклікае сумнеў?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці