• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія БАЖаўцы сабралі грошы ў падтрымку хворай на рак дзяўчынкі (+ рэквізіты)

    Гродзенская суполка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сумесна з Цэнтрам “Пара” і тайм-кафэ “Партал” правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку 4-гадовай Паліны Амельчанка, якая хварэе на рак. Вечар праходзіў у межах журналісцкай Эстафеты добрых справаў.

    — Калі мы зрабілі абвестку, што адбудзецца аўкцыён, адразу з’явіліся прапановы на лоты. — кажа адна з арганізатарак. — Рэпрадукцыі сусветнавядомых мастакоў ад творчай суполкі RedARt, графіка гродзенскай мастачкі Наталлі Клімовіч, стыльныя торбы ад музейнага супрацоўніка Аксаны Данілевіч, кнігі гродзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, упрыгожванні Lia­tris. Сябра суполкі Аляксандр Саенка прапанаваў паслугу фатографа.

    Неразыграныя лоты перадалі цэнтру “Пара”, каб працягнуць аўкцыён у сацсетках. Усе сродкі, сабраныя на сустрэчы, пераведзеныя на рахунак дзяўчыны. Сям’я вяла перамовы з трыма клінікамі: у Ізраілі, Германіі ды Гішпаніі. У апошняй кошты больш дасяжныя. Імунатэрапія ў Барселоне каштуе 84 000 еўра. Зараз сабрана амаль палова з неабходнай сумы.

    Паліна нарадзілася здаровым дзіцём. Аднойчы заўсёды ўсмешлівая і жыццярадасная дзяўчынка стала «таяць» на вачах. Напрыканцы траўня 2016 года Паліна трапіла ў лідскую гарадскую бальніцу, затым у раённую (Гродна), а ўжо адтуль — экстрана ў дзіцячы анкацэнтр у Бараўлянах з дыягназам «нейрабластома з паразай левага наднырачніка, костак чэрапа, касцявога мозгу, IV ступень».

    За гэты кароткі, але вельмі складаны і цяжкі прамежак часу Паліна прайшла 7 блокаў хіміятэрапіі, мноства балючых працэдур і аналізаў, дзве MIBG-сцынціграфіі ў Маскве, апошняя з якіх паказала станоўчую дынаміку: сышлі шматлікія метастазы і засталося толькі два ачагі.

    Малой таксама зробленая аперацыя па выдаленні пухліны наднырачніка і трансплантацыя касцявога мозгу.

    Нейрабластома — падступная пухліна, бо яна часта рэцыдывуе, а рэцыдывы нейрабластомы вельмі дрэнна паддаюцца лячэнню. 4 стадыя нейрабластомы азначае, што метастазы распаўсюдзіліся ў лімфатычныя вузлы, касцяны мозг і іншыя жыццёва важныя органы. Лячэнне, якое праходзяць дзеці з такім дыягназам, складанае і доўгае.

    У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, лячэнне нейрабластомы заканчваецца пасля праходжання дзіцем прамянёвай тэрапіі. Аднак медыцына не стаіць на месцы, і ў некаторых клініках свету ўжо з’явілася магчымасць далейшага лячэння нейрабластомы 4 стадыі, а менавіта, іммунатэрапія (лячэнне антыцеламі). Яна дапаможа арганізму канчаткова знішчыць адзінкавыя ракавыя клеткі, прадухіляючы рызыку ўзнікнення рэцыдываў, якія характэрныя для дадзенай хваробы ў 90 % выпадкаў.

    Гасцям вечара прапанавалі чайнаю цырымонію і дэгустацыю кітайскай гарбаты розных гатункаў. Музычнае суправаджэнне стварыў лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, саліст аркестра МНС Іван Буракоў жывым саксафонам.

    Як дапамагчы Паліне:

    ✔ МТС +375–29-204–68-68

    ✔ Перевод на картку БЕЛАРУСБАНКА: 9112 0001 6967 4724 Тэрмін дзеяння: 11/21

    ✔ QIWI-кошелек: +79835288204

    ✔ Pay­Pal: help.pomogirebenky@yandex.ru

    ✔ Easy Pay толькі ў беларускіх рублях N29965771

    ✔ Паштовыя пераводы: Гродзенская вобл. г. Ліда, вул. Гастэлы д. 67 кв. 18 індэкс 231292 Амельчанка Сяргей Уладзіміравіч (тата Паліны).

    ✔ Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле 413 — г. Ліда, вул. Савецкая, 10; УНП 500191715; МФО 152101696:
    — беларуские рублі — транзітны рахунак 3819382104109 на дабрачынны рахунак 000093 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
    — долары ЗША — транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000097 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
    — еўра — транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
    — расійскія рублі — транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
    Прызначэнне плацяжу: для залічэння сродкаў на дабрачынны рахунак на імя Амяльчэнка С.У. для лячэння дачкі Паліны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці