• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спыніла выхад недзяржаўная газета “Рэгіянальныя ведамасці”

    З 2016 года ў Магілёўскай вобласці больш не выходзіць газета “Рэгіянальныя ведамасці”. Пра гэта паведаміў у апошнім нумары “Рэгіянальных ведамасцяў” за 2015 год галоўны рэдактар газеты Юрый Камзолаў.

    Спыненне выхаду “Рэгіянальных ведамасцяў” абумоўлена неплацяжамі з боку рэкламадаўцаў і цяжкім фінансавым становішчам выдання. “Пры немалых даўгах газеце за рэкламу сёння “Рэгіяналка” не ў стане стартаваць разам з вамі ў новы свой год”, – паведаміў у рэдактарскім артыкуле Юрый Камзолаў. Рэдактар падзякаваў чытачам за падтрымку і ўзгадаў аўтараў, якія на працягу многіх гадоў супрацоўнічалі з “Рэгіянальнымі ведамасцямі”.

    Газета распаўсюджвалася на тэрыторыі г. Горкі і Горацкага раёна. Выданне выходзіла раз на тыдзень са жніўня 1999 года, асвятляла сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё ў рэгіёне.

    У 2004 годзе Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыняла дзейнасць ліцэнзіі на выданне “Рэгіянальных ведамасцяў” – у ведамстве палічылі, што тэматыка, тэрыторыя распаўсюду, перыядычнасць і мова выдання не адпавядалі заяўленым пры рэгістрацыі. Дэмакратычная грамадскасць Горак лічыла афіцыйныя прычыны прыпынення выдання газеты чыста фармальнымі і звязвала іх з крытычным стаўленнем рэдакцыі да сітуацыі ў краіне.

    Пэўны час з “Рэгіянальнымі ведамасцямі” супрацоўнічаў вядомы горацкі журналіст Эдуард Брокараў, які пазней у 2009 годзе заснаваў абласную агульнапалітычную газету “УзГорак”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці