Спыніўся выхад літаратурнага часопіса «Верасень»
23 лістапада 2021
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Пра гэта напісаў галоўны рэдактар выдання Эдуард Акулін.
Закрыццё часопіса звязанае з тым, што ўлады скасавалі рэгістрацыю яго заснавальніка — Таварыства беларускай мовы.
«Няма сумневу, што за 12 гадоў свайго існавання часопіс стаў заўважнай з’явай у культурным жыцці краіны. А па-іншаму й быць не магло, бо ў шчаслівую літаратурную дарогу выданне дабраславілі адразу два народныя паэты Беларусі — Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. І гэта дарога напраўду была шчаслівай», — піша Акулін.
За час існавання на старонках “Верасня” надрукавалі свае творы каля 700 аўтараў — паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў і крытыкаў, з іх — больш за 100 дэбютантаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»
02.02.2024
В Беларуси ликвидируют существующую 30 лет ассоциацию негосударственного ТВ
10.03.2024
Агнешка Ромашевска: Меня фактически отстранили от управления телеканалом «Белсат»
12.01.2024
«Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых
19.12.2023