• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стартаваў пяты Месяц фатаграфіі ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

    У чацвер у сталічнай галерэі "Ў” прайшло ўрачыстае адкрыццё “Месяца фатаграфіі ў Мінску – 2018”.

    Тут змясцілася шэсць выставаў. Асноўным напрамкам фестывалю ў гэтым годзе стала тэма юбілею. Да інтэрпрэтацыі юбілею ўдзельнікі асноўнай фестывальнай экспазіцыі ў новай прасторы галерэі сучаснага мастацтва Ў” на Кастрычніцкай падыдуць па-рознаму.

    Пра яго будуць разважаць як пра адну з вех, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы чалавечага жыцця, як пра свята лакальнага, сямейнага, маштабу і як пра элементы нацыянальных культур розных краін і кантынентаў: ад вясельных традыцый Кітая 1985–2005 гг. (Томас Савін), каталога інтэр’еру літоўскіх ЗАГСаў (Вільме Самолюніце) і архіва тыповых сямейных святаў у Польшчы (Пшэмыслаў Пакрыцкі) да выставы, прымеркаванай да гадавіны трагічнага сыходу Стэнлі Грына.

    У рамках фестывалю ў Мінску будзе паказаны самы знакавы праект амерыканскага фотажурналіста – “Чорны пашпарт”, унікальны вопыт сведкі і ўдзельніка найважнейшых падзей на тэрыторыі былога СССР, ва Усходняй Еўропе, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Блізкім Усходзе трох апошніх дзесяцігоддзяў. На шлюбных традыцыях беларусаў засяродзіцца праект «Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» (куратары – Дзіна Даніловіч і Анастасія Даніловіч) у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

    Упершыню ў гісторыі Месяца фатаграфіі ў Мінску асноўная экспазіцыя будзе даступная і невідушчым людзям. Куратар і актывістка Наталля Кавалевіч, якая сама не бачыць, спецыяльна арганізуе інклюзіўны маршрут: кіруючыся ім, здымкі можна будзе “прачытаць” з дапамогай гукаў і пахаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці