• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Пінску пакараў штрафам блогераў, якія вялі анлайн-трансляцыі ў YouTube і Facebook

    Брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна і яго калегу з Бярозы Аляксандра Кабанава 12 сакавіка выклікалі ў суд Пінскага раёна, дзе разглядалася адміністрацыйная справа паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Як стала вядома службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, пратакол быў складзены супрацоўнікамі міліцыі на падставе заявы Аляксандра Юнкевіча, юрысконсульта прадпрыемства ЕХIDE, што знаходзіцца ў Пінску.

    Аляксандр Юнкевіч патрабаваў прыцягнуць да адказнасці блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава за тое, што яны выклалі ў Інтэрнэт відэа, якія здымалі на прахадной пінскага прадпрыемства. Гэтым, як лічыць юрысконсульт ЕХIDE, Пятрухін і Кабанаў парушылі заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

    Частка 2 артыкула 22.9 КаАП сапраўды ўтрымлівае ўзгадку, што парушэннем з’яўляецца “незаконны выраб і (альбо) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”, аднак там нічога не гаворыцца, што гэтая адказнасць распаўсюджваецца на прыватныя старонкі ў сацыяльных сетках (напрыклад, YouTube ці Face­book).

    Пинский суд фактически приравнял YouTube к СМИ

    Паводле слоў Аляксандра Кабанава, падчас знаходжання на прахадной прадпрыемства ў Пінску ён сапраўды здымаў відэа для асабістага акаўнта ў Face­book, а Сяргей Пятрухін рабіў “жывую” трансляцыю на ўласны канал YouTube.

    У выніку суддзя палічыў, што відэатрансляцыі блогераў з’яўляюцца матэрыяламі СМІ і пакараў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна штрафам у памеры 40 базавых велічынь кожнага (980 рублёў). Блогеры адразу заявіл пра намер абскарджваць гэтае рашэнне, бо лічаць, што яно абсурднае і не адпавядае беларускаму заканадаўству.

    З гэтым пунктам гледжання пагаджаецца і праваабаронца Павел Сапелка. У каментары для службы маніторынгу ГА “БАЖ” ён таксама падкрэсліў, што пастанова суда ў чарговы раз дэманструе пераслед за распаўсюд інфармацыі ў Беларусі, а гэта не адпавядае міжнародным абавязкам нашай краіны ў галіне правоў чалавека.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці