• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускае выданне «Віцьбічы» заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з РІА «Воронеж»

    Варонежскае і віцебскае выданні маюць намер абменьвацца навінамі, рэпартажамі, інтэрв’ю, каментарамі, фота- і відэаматэрыяламі, прысвечанымі грамадска-палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму жыццю краін. Пра будучае супрацоўніцтва паведамляе РІА «Воронеж».

    супрацоўніцтва «Віцьбічы» і расійскія смі

    Фота: vitbichi.by

    Пагадненне паміж выданнямі падпісалі галоўная рэдактарка ​​«Віцьбічаў» Дзіяна Курыла і генеральная дырэктарка РІА «Воронеж» Наталля Філь. Сустрэча медыяменеджэрак адбылася падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

    На думку галоўнай рэдактаркі «Віцьбічаў» Дзіяны Курылы, супрацоўніцтва з расійскімі СМІ будзе садзейнічаць развіццю народнай дыпламатыі.

    — Гісторыя нашых дзяржаў цесна пераплецена, расіяне ніколі не былі чужымі для беларусаў. Упэўнена, што і жыхарам расійскіх рэгіёнаў цікавыя гісторыя і культура Беларусі, людзі, якія праславілі не толькі нашу краіну, але і ўнеслі ўклад у развіццё Расіі, — адзначыла Дзіяна Курыла.

    Паводле яе слоў, прадметам пагаднення з’яўляецца інтэграцыя інфармацыйных прастор, развіццё праектаў, якія прасоўваюць агульныя культурныя каштоўнасці, правядзенне сумесных адукацыйных праграм у галіне мультымедыйнага кантэнту, папулярызацыя культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі і культуры народаў Расіі ў беларускай інфармацыйнай прасторы.

    Генеральная дырэктарка РІА «Воронеж» Наталля Філь заявіла, што яна зацікаўленая ў кантактах з беларускімі рэдакцыямі, бо «задача рэгіянальных СМІ — поўна і своечасова расказваць сваім чытачам і гледачам не толькі аб працэсах, якія адбываюцца, але і даваць інфармацыю дзелавым колам аб магчымасцях патэнцыйных партнёраў». 

    Холдынг  РІА «Воронеж» — найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Чарназем’я. Ён быў створаны ў 2012 годзе. У яго ўваходзяць 69 СМІ. Сярод іх: сайты РІА «Воронеж» і «Воронеж многонациональный», газеты «Воронежский курьер», «Семерочка», 32 раёнкі, а таксама газета «Твоя Zемля» для вайскоўцаў з Варонежскай вобласці, якія ўдзельнічаюць у СВА.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці