Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што па факце супрацоўніцтва з ЕГУ распачалі крымінальную справу
У межах яе па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і допыты ў людзей, якія неяк датычныя да ўніверсітэта. Праваабаронцам вядома, што да дзейных студэнтаў прыходзяць сілавікі і пагражаюць крымінальным пераследам, калі чалавек не адлічыцца з установы.

Фота: з сайта «Вясна»
Па якіх менавіта артыкулах распачалі крымінульную справу — пакуль невядома. Магчыма — за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».
Па стане на цяперашні момант праваабаронцам вядома пра як мінімум 12 чалавек, да якіх прыйшлі сілавікі.
Фармальна для прыцягнення да адказнасці ўладам неабходна даказаць сувязь з ЕГУ, аднак у цяперашніх умовах дастатковымі могуць быць і прызнанні, атрыманыя пад катаваннямі. У сувязі з гэтым мы не рэкамендуем вяртацца ў Беларусь выкладчыкам, студэнтам і асобам, якія маюць любыя іншыя сувязі з ЕГУ, а таксама ўзаемадзейнічаць з яго сацыяльнымі сеткамі.
@bajmedia