• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Анны Паліткоўскай

    Міжнародная арганізацыя RAW in WAR уганаравала пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч прэміяй імя Анны Паліткоўскай.

    Алексіевіч узнагародзілі за «сьмелыя выступленьні аб несправядлівасьці на постсавецкай прасторы і прадстаўленьне голасу тым, хто патрапіў у пастку канфлікту ў мінулым ці сучаснасьці».Алексіевіч стала першай беларускай ляўрэаткай узнагароды.

    Сьвятлана Алексіевіч — беларуская пісьменьніца, журналістка, першая ў гісторыі Беларусі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2015 год).

    Аўтарка кніг «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Яе кнігі выдаваліся ў 19 краінах сьвету.

    Прэмію імя Анны Паліткоўскай зацьвердзіла няўрадавая арганізацыя RAW in WAR (Reach All Women in War — Дапамагчы ўсім жанчынам у вайне), зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. Узнагародай адзначаюць жанчынаў, якія займаюцца журналістыкай, палітыкай ці праваабарончай дзейнасьцю, працуюць ва ўмовах вайны ці асьвятляюць вайсковыя канфлікты.

    Першую прэмію ў 2007 годзе атрымала расейская журналістка Натальля Эстэмірава.

    Журналістку расейскай «Новой газеты» Анну Паліткоўскую забілі ў ліфце свайго дому ў 2006 годзе. Апошнія гады журналістка асьвятляла вайсковы канфлікт у Чачні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці