• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябра БАЖ Сяргей Ляпін падаў у суд на дзяржаўную “Гомельскую праўду”

    Гомельскі ўрбаніст і архітэктар, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сяргей Ляпін, аўтар шматлікіх публікацый пра будоўлі ў цэнтры Гомеля, падаў іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі па справе названы абласная дзяржаўная газета "Гомельская праўда" і яе карэспандэнт Раман Старавойтаў.

    20 траўня ў афіцыйнай газеце за подпісам Старавойтава выйшаў артыкул “Ляпнул раз, ляпнул два… Все неймется”, у якім аўтар абвінавачвае архітэктара ў хлусні, правакацыях і нават парушэнні нацыянальнай бяспекі.

    – Гэта не першая публікацыя з падобнымі беспадстаўнымі абвінавачваннямі і абразлівымі маніпуляцыямі маім прозвішчам, – гаворыць Ляпін.

    Сяргей Ляпін патрабуе ад “Гомельскай праўды” абвяржэння непраўдзівай інфармацыі і прынясення яму афіцыйных прабачэнняў журналіста і рэдакцыі.

    Будучы архітэктарам па адукацыі, Сяргей спрычыніўся да шэрагу гарадскіх праектаў па добраўпарадкаванні горада. У прыватнасці, з яго ініцыятывы тэлефонная скрыня-размеркавальнік на плошчы Перамогі ператворана ў “Кніжную шафу”. Пастаўлены “Тэлепорт” каля абласной бібліятэкі. На вуліцы Кірава на сцяне дома створаны мурал з выявай выдатнага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, рэпрэсаванага ў 30‑я гады мінулага стагоддзя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці