• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Таццяна Каравянкова — журналіст года! Асамблея назвала пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”

    Прэмію “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, заснаваную Асамблеяй НДА Беларусі, уручалі ўжо ў дзясяты раз. У намінацыі "Журналіст года" адзначаная аглядальнік БелаПАН  Таццяна Каравянкова.

    Таццяна Каравянкова — журналістка БелаПАН, яна прафесійна асвятляе грамадска-палітычныя тэмы ў Беларусі і за мяжой.

    Таццяна Каравянкова праходзіла ў якасці абвінавачванай па «справе БелТА». Пазней крымінальную справу спынілі — было задаволенае хадайніцтва аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці). Таццяна, акрамя кампенсацыі раней выстаўленай шкоды, заплаціла штраф 30 базавых велічынь (735 рублёў).

    Узнагароду “Мэдыяактыўнасць года” атрымаў Вінцук Вячорка за “Мова пра мову” — гэта перадача і кароткія ролікі ў сацсетках. 

    Гарбуз года” ў 2018-ым атрымала БелТА. Па заяве агенцтва абвінавачванымі праходзілі 14 журналістаў і журналістак недзяржаўных медыя за “несанкцыянаваны доступ да інфармацыі”.

    Летась у намінацыі «Журналіст года» за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці перамог гомельскі блогер Максім Філіповіч.

    Пераможцы прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” вызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама запрошанымі экспертамі з ліку лідараў НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў. Сёлета ў журы ўваходзяць 112 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці