Ігар Карней
Ігар Карней схуднеў на 15 кілаграмаў і мае праблемы з сэрцам
Палітзняволены журналіст Ігар Карней адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, а з снежня 2024 году ён у магілёўскім СІЗА.
Зняволены журналіст Ігар Карней абскарджвае прысуд за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Магілёўскі абласны суд 18 лютага разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея, якому ў снежні дадалі 10 месяцаў пазбаўлення волі. Разбіраць скрагу журналіста-палітвязня прызначаны суддзя Ігар Зямцоў.
Воскресенский заявил о переговорах по вопросу обмена журналистов «американских СМИ»
Пропагандист белорусского режима Юрий Воскресенский сообщил, что между режимом в Минске и новой администрацией США ведутся переговоры по освобождению граждан США и журналистов белорусской службы «Радио Свобода». Платой за уступку может быть возвращение посла США в Минск.
Праўладныя тэлевізіёншчыкі запісалі «інтэрв’ю» з палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем
На праўладным тэлеканале АНТ працягваецца цыкл перадач «пра супрацоўнікаў амерыканскага медыя». Следам за выпускамі пра Андрэя Кузнечыка і Ігара Лосіка прапагандысты анансавалі відэа з журналістам-фрылансерам Ігарам Карнеем. Яго пакажуць увечары 16 студзеня.
«Галоўны глядач – ЗША». Навошта прапаганда паказала зняволеных журналістаў «Свабоды»?
Дзяржаўны тэлеканал запісаў «інтэрв’ю» з журналістамі радыё «Свабода», а таксама з грамадзянінам Беларусі і ЗША Юрыем Зянковічам. Эксперты, з якімі паразмаўляў «Белсат», мяркуюць, што прапагандысцкі праект зрабілі для Вашынгтону.
Ігар Карней сустракае новы год і свой дзень народзінаў у магілёўскім СІЗА
Журналіст чакае рашэння па сваёй апеляцыі на новы прысуд, паводле якога яму давядзецца сядзець за кратамі на 10 месяцаў больш.
Журналісту-палітвязню Ігару Карнею дадалі яшчэ 10 месяцаў пазбаўлення волі
13 снежня суд Шклоўскага раёна прызнаў палітзняволенага журналіста Ігара Карнея вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі ПК-17 паводле часткі 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса. У якасці пакарання суддзя Аляксандр Тараканаў дадаў Карнею каля 10 месяцаў зняволення.
Ігару Карнею пагражае яшчэ адзін год зняволення. У калоніі яго трымаюць у ізаляцыі фактычна ад прыбыцця
Асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі журналіста Ігар Карней адбывае прыгавор у папраўчай калоніі № 17 у Шклове. Амаль увесь час яго трымаюць у мясцовай турэмнай камеры — так званым ПКТ. На 11 снежня над журналістам прызначаны новы суд, яму прад’яўляюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.
Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць
Ігара Карнея вінавацяць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Журналісту могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення волі, піша «Вясна».
Журналісту Ігару Карнею падоўжылі знаходжанне ў ПКТ
Журналіста Ігара Карнея пакінулі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу. — РС) яшчэ прынамсі на 4 месяцы, піша «Радыё Свабода». Пра гэта паведаміла крыніца, якая прасіла не называць яе дзеля бясьпекі. За што наклалі спагнаньне, крыніцы невядома.
Журналіст Ігар Карней у калоніі працуе на пілараме
Мінуў год пасля затрымання Ігара Карнея.
Ігара Карнея ўключылі ў спіс «экстрэмістаў» МУС
28 чэрвеня імя Ігара Карнея з’явілася на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў абноўленым Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Тыдзень таму журналіста этапавалі адбываць тэрмін зняволення ў шклоўскую ПК-17.
Ігара Карнея этапавалі адбываць прысуд у шклоўскую ПК-17
Папраўчая калонія № 17 прызначаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць прысуд, звязаны са зняволеннем. Журналіст Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць да да трох гадоў пазбаўлення волі, этапаваны туды прыблізна 20 чэрвеня. Зараз яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў калоніі.
Вярхоўны суд пакінуў вырак Ігару Карнею без зменаў
Ігар Карней аспрэчваў рашэнне суддзі Мінскага гарадскога суда Сяргея Кацэра, які асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу памерам 20 тысяч рублёў. Вярхоўны суд падтрымаў вырак суда першай інстанцыі, дзе Ігар Карней быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
7 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея
Старшыняваць на судовым разборы прызначаны суддзя Вярхоўнага суда Аляксандр Саўчук. Разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да зняволення журналіста Ігара Карнея пачнецца ў 10.30.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці