Telegram-канал Ігара Тышкевіча прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
7 сакавіка 2024
Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго патрапіў Telegram-канал аналітыка і блогера Ігара Тышкевіча.
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 1 сакавіка 2024 года.
Ігар Тышкевіч — беларускі аналітык, публіцыст, блогер. Эксперт знешняй і ўнутранай палітыкі Украінскага інстытута будучыні. Аўтар аналітычных публікацый пра беларускую і ўкраінскую палітыку і эканоміку.
Таксама сярод іншых у «эктрэмісцкім» спісе апынуўся YouTube-канал з назвай «Трэнды: папулярныя відэа Беларусі».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне
01.02.2024
Гомельскага журналіста Андрэя Толчына арыштавалі паўторна
06.12.2024
Хто забіў літоўскага рэжысёра-дакументаліста ў Марыўпалі? Следства назвала падазраваных
01.03.2024
«Медыяжаба» выклала ў адкрыты доступ скан кнігі Веранікі Чаркасавай
27.09.2024