• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    НАУ: У Андрэя Гнёта пагоршылася здароўе ў бялградскай турме, неабходнай меддапамогі ён не атрымлівае

    Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) звярнулася да рабочай групы еўрапейскіх дыпламатаў з просьбай паспрыяць наданню медыцынскай дапамогі беларускаму рэжысёру і журналісту Андрэю Гнёту, які знаходзіцца ў турме Бялграда (Сербія).

    Андрэй Гнёт. Фота: Максім Маліноўскі / onliner.by

    Як паведаміла “Позірку” прэс-сакратар НАУ Юлія Гарачая, у лісце рабочай групе за подпісам кіраўніка арганізацыі Паўла Латушкі гаворыцца, што ў Гнёта “раптам адмовіла нага”, пра што ён распавёў свайму сябру па тэлефоне.

    “Ніякіх траўмаў ці знешніх уздзеянняў не было, прычын для паралічу, па сутнасці, няма. Звароты да адміністрацыі турмы засталіся без адказу”, — гаворыцца ў лісце.

    Гнёт таксама пісьмова звярнуўся ў суд з просьбай звярнуць увагу на ўмовы ўтрымання і адсутнасць належнага медыцынскага абслугоўвання, так як гэта ўжо не першы выпадак адмовы ў медыцынскай дапамозе, адзначаюць у НАУ.

    У лісце на адрас дыпламатаў таксама падкрэсліваецца, што раней былі выпадкі адмовы Гнёту ў “прадастаўленні лекаў ад мігрэні, лячэнні вірусных прастудных захворванняў”, паведамляецца пра “прымусовае ўзяцце крыві без тлумачэння прычын і ўвядзенне мачагонных сродкаў з ужываннем сілы”, “пяць разоў насуперак рэкамендацыям урача рэзка адмяняліся антыдэпрэсанты”.

    У НАУ заявілі, што будуць удзячныя дыпламатам “за любую дапамогу, якая можа быць нададзеная ў забеспячэнні медыцынскай падтрымкі Андрэя Гнёта”.

    Ліст быў адпраўлены 15 красавіка.

    Паводле слоў прэс-сакратара НАУ, якая з’яўляецца сяброўкай рэжысёра, у турме ён атрымлівае шмат лістоў падтрымкі ад “беларусаў з усяго свету”, што яго вельмі падтрымлівае. Сябры і блізкія Гнёта, а таксама ён сам дзякуюць усім за падтрымку і просяць працягваць пісаць лісты ў бялградскую турму.

    “Яму важна чытаць у лістах гісторыі з хэпі-эндам пасля затрыманняў і знаходжання ў беларускіх турмах. Гэта будзе матываваць і падтрымліваць Андрэя ў яго сітуацыі”, — сказала Гарачая.

    Яна таксама паведаміла, што, згодна з сербскім заканадаўствам, у выпадку, калі будзе прынятае станоўчае рашэнне суда па справе рэжысёра, яго павінен будзе пацвердзіць другі суд, а затым — міністр юстыцыі. Калі ж рашэнне будзе не на карысць Гнёта, прыйдзецца прадпрымаць іншыя крокі для яго абароны: запыт прытулку, падачу апеляцыі і іншае.

    3 красавіка стала вядома, што адвакаты Гнёта чакаюць рашэння суда на працягу месяца.

    У папярэдніх сербскіх інстанцыях справа разглядалася некалькі разоў у сакавіку і 1 красавіка.

    Справай Гнёта займаюцца чатыры адвакаты, паведаміла “Позірку“ 28 сакавіка Гарачая.

    На першым пасяджэнні па справе рэжысёра 26 сакавіка прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісій еўрапейскіх краін і праваабаронцы. Еўрадыпломатаў запрасілі наведаць суд беларускія дэмакратычныя сілы.

    8 сакавіка Латушка паведаміў, што “па выніках афіцыйных лістоў, запытаў, перамоваў, сустрэч каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і офіса Святланы Ціханоўскай з міністэрствамі замежных спраў еўрапейскіх краін” створаная рабочая група па пытанні недапушчэння экстрадыцыі Гнёта ў Беларусь. У групу ўваходзяць прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў і пасольстваў Польшчы, Германіі, Харватыі, Кіпра, Даніі, Чэхіі, Бельгіі і Аўстрыі.

    Паводле інфармацыі аб’яднання былых сілавікоў BelPol, 41-гадовы рэжысёр Андрэй Гнёт быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў сталіцу краіны Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі.

    Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства просіць экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    29 лютага праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што Інтэрпол заблакаваў даныя Гнёта, пачаўшы праверку падстаў, паводле якіх беларускія ўлады абвясцілі яго ў вышук. Адвакат рэжысёра настойвае, што падабаронны пераследуецца па палітычных, а не эканамічных матывах, як заяўляюць у Мінску.

    12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Гнёта ў Беларусь. Справу адправілі на перагляд.

    Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

    У траўні 2022 года выйграў конкурс Effie Awards Rus­sia. У 2016‑м партал marketing.by паведамляў, што Гнёт з’яўляецца “адным з самых вядомых і запатрабаваных” беларускіх рэжысёраў, сярод яго кліентаў такія вядомыя айчынныя брэнды, як МТС, Mark Formelle, “Бульбашъ”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World Of Tanks.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці