• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі выйшаў фотаальбом Анатоля Клешчука

    У выдавецтве «Беларусь» выйшаў фотаальбом вядомага беларускага фатографа Анатоля Клешчука (1957—2023). Кніга — вынік яго творчых вандровак. З пачатку 2000‑х гадоў майстар фатаграфіі захапіўся пошукам святых азёр у Беларусі.

    Анатоль Кляшчук

    Выданне адлюстроўвае незабыўныя вобразы гэтых водных жамчужын з розных куточкаў краіны.

    Кніга выйшла на трох мовах. Яе можна купіць у крамах «Белкніга», «Акадэмкніга», інтэрнэт-крамах «Оz.by» і «Wildberries.by».

    Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук

    З 1993 года Анатоль Кляшчук працаваў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда». Зладзіў больш за 30 персанальных выстаў, выдаў некалькі фотаальбомаў — «Пад небам Беларусі», «Чарнобыль», «Чарнобыль 1986—2006. Жыць з трагедыяй», «Беларусь. Зямля песняроў», «Карагод беларускіх абрадаў». Акрамя прыродных матываў любіў фатаграфаваць вёску і беларускія мястэчкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.