• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце зноў аштрафавалі блогера Сяргея Пятрухіна

    Суд Ленінскага раёна Брэста 23 лістапада прызнаў мясцовага блогера вінаватым паводле артыкула 24.6 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях (ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс) і аштрафаваў на 10 базавых велічыняў (245 рублёў).

    Сяргей Пятрухін быў затрыманы днём 13 лістапада ў апорным пункце міліцыі на вуліцы Бярозаўскай у Брэсце, куды ён разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым прыйшоў, каб запісаць інтэрв’ю з участковым інспектарам. Супрацоўнік міліцыі ад гутаркі адмовіўся, а калі блогеры выходзілі з яго кабінета, паведаміў, што Пятрухін затрыманы.

    Сяргея Пятрухіна даставілі ў Ленінскі РАУС горада Брэста, дзе склалі пратакол паводле артыкула 24.6 КоАП і накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання.

    Як нагадвае блогер, пратакол быў складзены за тое, што ў нядзелю, 4 лістапада, ён не з’явіўся ў Ленінскі РАУС па позве, хаця сам Сяргей Пятрухін папярэджваў па тэлефоне супрацоўнікаў РАУС, што гатовы прыйсці ў аддзяленне міліцыі ў любы дзень, акрамя выходных, бо мае абгрунтаваную прычыну.

    Раніцай 14 лістапада брэсцкага блогера выпусцілі з ізалятара і перадалі позву пра неабходнасць з’явіцца 16 лістапада ў суд Ленінскага раёна Брэста. У той дзень у судзе Сяргей Пятрухін заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні адваката, якое было задаволена і працэс перанеслі на 23 лістапада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці