• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылася вечарына «Гісторыя ў газеце. Газета ў гісторыі» ФОТЫ

    Наведнікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея даведаліся пра газеты, якія выдаваліся ў Брэст-Літоўску ў 1900-1915 гадах. Мерапрыемства ладзілася ў межах праекту, прысвечанага 1000-годдзю горада Брэста.

    Са сваім гістарычным даследаваннем, якое тычыцца перыядычных выданняў горада на пачатку XX стагоддзя, удзельнікаў імпрэзы пазнаёміў сябра ГА «БАЖ», галоўны рэдактар ​​газеты «Брестский курьер» Мікалай Аляксандраў. Ён не толькі распавёў пра газеты таго часу, але і даў магчымасць пабачыць з уласнай калекцыі, як выглядалі арыгінальныя брэсцкія выданні больша за сто гадоў таму.

    Працягнуў размову навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Алег Анісімаў, ён прадставіў перыядычныя выданні горада, якія захоўваюцца ў музейных архівах і зараз адабраныя для адмысловай выставы.

    Каб прысутным было лягчэй арыентавацца ў змесце тагачасных газет, арганізатары падрыхтавалі даведку з апісаннем некаторых падзей, што адбываліся на тэрыторыі Гродзенскай губерніі (у яе склад увоходзіў і Брэст-Літоўск) у 1910 годзе і знайшлі водгук на газетных старонках.

    Сябра ГА «БАЖ» Любоў Паўлава (Аляксандрава) свой выступ прысвяціла калегам-журналістам, што працавалі на брэсцкім тэлебачанні, радыё і друкаваных выданнях у 1980–2000 гады.

    А скончылася імпрэза незвычайным майстар-класам, жадаючыя маглі папрацаваць на друкаванай машынцы, зробленай у 1970‑х гадах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці