У Бярозаўцы затрымалі журналіста Андрэя Фралова, у сераду суд не адбыўся
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Бярозаўцы ў аўторак вечарам быў затрыманы журналіст Андрэй Фралоў. Канкрэтныя абставіны затрымання пакуль невядомыя. Вядома толькі, што журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі.
Андрэй Фралоў супрацоўнічае з рознымі медыя, у тым ліку TVP Polonia.
Ноч журналіст правёў у ізалятары часовага ўтрымання, перадачу яму не прынялі. Родныя сказалі, што ёсць унутраная інструкцыя «палітычным не браць перадачы.
5 траўня ў Лідзе над ім павінен быў прайсці суд, але працэс так і не адбыўся. На стане на раніцу 6 траўня новай інфармацыі няма.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў