• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі суд адхіліў пазоў журналіста на кампенсацыю маральнай шкоды за атручванне хімікатамі

    Суддзя Гомельскага раённага суда Вольга Фядосава адмовіла журналісту-фрылансеру Кастусю Жукоўскаму ў спагнанні маральнай шкоды з ТАА "Добрая хрюшка", раённай ветстанцыі і міліцыі — за атручванне хімікатамі. Інцыдэнт адбыўся пры спробе журналіста высветліць прычыну падзяжу свіней у жывёлагадоўчым комлексе прадпрыемства ў вёсцы Зялёныя Лукі.

    Кастусь Жукоўскі

    Праз суд Жукоўскі наважваўся дамагчыся кампенсацыі ў памеры 3 000 рублёў, у тым ліку з “Добрай хрюшкі” —  2 400 рублёў.

    Леанід Казлоў (злева) і Міхаіл Сталбоў

    Адкак ужо на першым пасяджэнні суда намеснік дырэктара ТАА “Добрая хрюшка” Міхаіл Сталбоў адрынуў патрабаванні Жукоўскага. Заявіў, што ніхто з супрацоўнікаў свінакомплекса не абпырскваў журналістаў хімікатамі.

    Як высветлілася ў судзе, гэта зрабіў, начальнік раённай ветстанцыі, галоўны ветэрынарны ўрач Гомельскага раёна Леанід Казлоў. Ён быў выкліканы ў суд у якасці трэцяй асобы і стаў асноўным адказчыкам па справе замест ТАА “Добрая хрюшка”.

    У судзе Казлоў патлумачыў, што ў звязку з эпізаэтычнай сітуацыяй вакол свінакомплекса «Добрая хрюшка» была наладжаная санітарна-ахоўная зона, праводзіліся каранцінныя мерапрыемствы.

    “Пасведчання Жукоўскі не паказаў. Адпаведна пастанове Саўміна №758 ад 29 жніўня 2013 года, людзі, якія выходзяць з санітарна-ахоўнай зоны, павінны быць апрацаваныя. Гэта я і зрабіў: апрацаваў вопратку грамадзяніна Жукоўскага і яго апаратуру апырсквальнікам. Патрапіла на яго раствору, можа, 50 міліграмаў. Гэта ў межах закона”, — абсалютна сур’ёзна тлумачыў начальнік ветстанцыі Казлоў.

    Інцыдэнт адбыўся ў жніўні мінулага года па шляху да свінакомплекса “Добрая хрюшка”. Журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Андрэй Толчын меліся спраўдзіць інфармацыю пра падзёж свіней. Паехалі на аўтамашыне. Метраў за семсот іх перастрэў міліцэйскі УАЗік. Папярэдзілі, што ехаць на комплекс нельга. А чаму — не патлумачылі.

    “Пры дарозе стаяў толькі адзін дарожны знак “Рух забаронены” і ніякіх іншых указальнікаў.  Мы пакінулі машыну, узялі з сабой відэакамеру, штатыў  і пайшлі далей пешшу”, — узнаўляў жнівеньскія падзеі ў судзе фрылансер Жукоўскі.

    Да шлагбаўма, які быў усталяваны прыкладна за дзвесце метраў ад свінакомплекса, Жукоўскі і Толчын нават не дайшлі.

    “Метраў пяцьдзесят не дайшлі”, — пагаджаўся галоўны раённы ветэрынар Казлоў.

    У гэтым месцы дзяжурыў нарад міліцыі. Пакуль здымалі комплекс здалёк і высвятлялі з міліцыянтамі, што ды як, на журналістаў з апырсквальнікам напаў мужчына ў камуфляжы, абдаў іх невядомым аэразолем. Міліцыянты ніяк не адрэагавалі на сітуацыю.

    Жукоўскага нападнік (гэта і быў начальнік ветстанцыі Казлоў) абпырскаў з галавы да ног, на Толчына вадкасць патрапіла толькі на штаны ды абутак.

    Кастусю стала блага — пякло ў ваччу, у горле, стала цяжка дыхаць. Ён нават сеў на траву на ўзбочыне. Выклікалі «хуткую дапамогу». Жукоўскі рэшту дня і ноч правёў у шпіталі.

    На свае звароты ў міліцыю і пракуратуру фрылансер Жукоўскі атрымаў адказ: была праверка, парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі не выяўлена.

    У судзе з гэтай прычыны прадстаўніца УУС Гомельскага аблвыканкама Валянціна Радзівонава таксама не прызнала прэтэнзіі да міліцыі, адпаведна і падставаў не знайшла для выплаты Жукоўскаму кампенсацыі.

    Праверкай інцыдэнту паблізу свінакомплекса займаўся ўчастковы Гомельскага РАУС  Уладзімір Цімохаўцаў. Ён красамоўна апісаў падрабязнасці эпізаэтычнай сітуацыі на свінакомплексе “Добрая хрюшка”. Паводле ўчастковага, 8 жніўня 2017 года Казлоў знаходзіўся на свінаферме ТАА “Добрая хрюшка” з мэтай “каранцінных мерапрыемстваў па афрыканскай свіной чуме”.

    Патлумачыў начальнік ветстанцыі ўчастковаму і сваю асноўную задачу — “лакалізацыя распаўсюду віруса свіной чумы з каранціннай зоны”.

    Зроблена і выснова. Паколькі двое невядомых людзей, гэта значыць, журналістаў, не бралі ўдзелу ў “ліквідацыі ачагу захворвання”, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавалі, то начальнік ветстанцыі Казлоў і  “абпырскаў іх абутак прэпаратам “Мікрацыд”.

    Начальнік ветстанцыі Казлоў, як вырашыў участковы, не хуліганіў, а толькі праводзіў “каранцінныя мерапрыемствы”.

    Праўдападобна, такой жа пазіцыі прытрымлівася і суддзя Фядосава, адхіляючы пазоў Жукоўскага на кампенсацыю маральнай шкоды.

    Інтарэсы Жукоўскага ў судзе па даверанасці ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» прадстаўляў юрыст Леанід Судаленка. Ён звяртае ўвагу, што ў судзе начальнік ветстанцыі Казлоў заявіў: апырскаў Жукоўскага хімічным растворам адпаведна пастанове Саўміна №758.

    “Вінаватым Казлоў выставіў урад, а сябе, выглядае, дбайным выканаўцам. Але ж у згаданай пастанове Саўмін не абавязвае абпырскваць журналістаў хімікатамі, а, наадварот, патрабуе выкарыстоўваць “усе даступныя сродкі масавай інфармацыі ў пытаннях бацьбы з афрыканскай чумой свіней ды іншымі небяспечнымі захворваннямі жывёл”, — кажа юрыст Судаленка.

    Рашэнне суда Гомельскага раёна Кастусь Жукоўскі мае намер абскардзіць у вышэйшай судовай інстанцыі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці