• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі затрымалі дырэктара рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ»

    Бізнэсоўца з Гомеля Віталя Філінскага прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, піша «Гомельская Вясна».

    Віталь Філінскі. Крыніца фота: gomelspring.org

    Паводле дадзеных праваабаронцаў, Віталя Філінскага судзілі 22 сакавіка 2024 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. На яго наклалі спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць).

    Справу разглядала суддзя Алеся Восіпава. Які прысуд  яна вынесла, пакуль невядома.

    Віталь Філінскі стварыў телекампанію «ФілТВ» у 1996 годзе. Яе асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца рэклама на тэлебачаніі і радыё — стварэнне ролікаў, прасоўванне брэндаў, размяшчэнне рэкламы на вядучых беларускіх тэлеканалах і радыёстанцыях. Філінскі таксама з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання «Адзінства», якое садзейнічае развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці