• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне згадалі Васіля Быкава

    19 чэрвеня ў дзень народзінаў Васіля Быкава ў Гродне адбылася сціплая імпрэза, прысвечаная вялікаму беларускаму пісьменніку і журналісту.  Быкаў пражыў ў Гродне 25 год, працаваў у газеце “Гродзенская праўда” літаратурным кансультантам.

    Сустрэча прайшла ў музеі Быкава, што месціцца ў цэнтры Гродна на вуліцы Савецкай. Музей з’явіўся ў 2003 годзе пасля смерці пісьменніка. Тут, усяго на 25 метрах плошчы, сабрана шмат асабістых рэчаў, дакументы, фота, лісты, кнігі пісьменніка.

    Пра свайго калегу і музей Быкава ўзгадвае сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, прафесар Аляксей Пяткевіч:

    — У гэтым пакоі жыве дух вялікага пісьменніка, які чвэрць стагоддзя хадзіў па гродзенскіх вуліцах, пісаў у гэтым горадзе свае вядомыя кнігі. Быкава называюць геніяльным, але для нас ён вельмі блізкі, звычайны. Бо ён жыў тут і вельмі любіў гэты горад. Васіль Быкаў з’ехаў з Гродна ў 1978 годзе, бо так склаліся абставіны жыцця. Драма часу ў тым, што вялікія сыны нашага народа не вельмі  прымаюцца на афіцыйным узроўні, у тым ліку размова і пра Васіля Быкава. Гэты музей, хоць маленькі і сціплы, але вельмі каштоўны. І Быкаў заўсёды будзе ў гэтым горадзе не толькі для тых, хто яго помніць асабіста, але і для тых, хто чытае яго кнігі, ведае, што тут жыў таленавіты мастак слова, беларус, вялікі грамадзянін Васіль Быкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці