• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкім спісе» — старонкі журналіста Аляксандра Пазняка, аккаунт «reformbynews» у TikTok і іншыя рэсурсы

    20 лістапада Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сваім сайце.

    спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Брэсцкай вобласці

    Выява сгенеравана ChatGPT/БАЖ

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 16 лістапада, у гэты спіс трапілі акаўнт Alex Paz­ni­ak у Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/aliaksandr.pazniak) і акаўнт Alex Paz­ni­ak у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/alekspazniak). Таксама  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Youtube-канал «Беларускі крок» з ідэнтыфікатарам youtube.com/@Belaruski_Krok і Telegram-канал «Беларускі крок» з ідэнтыфікатарам  t.me/belaruski_krok.

    Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы  належаць журналісту Аляксандру Пазняку — ураджэнцу райцэнтра Сянно (Віцебская вобласць), які пазней шмат гадоў працаваў на Брэстчыне, а апошнія гады жыве ў ЗША.

    У той самы дзень 16 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім» Tik-Tok канал «Усё пра Гродна» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@this_is_hrodna). Гэта аўтарскі канал мясцовых навінаў.

    Гэтаксама 16 лістапада суд Капыльскага раёна Мінскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт акаўнта «reform­bynews» у  Tik Tok (ідэнтыфікатар @reformbynews). На гэты акаўнт, дзе размяшчаюцца навіны з усяе Беларусі у кароткім відэафармаце, падпісаны  32,7 тысяч чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці