• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве загінула журналістка выдання The Insider Аксана Бауліна

    Карэспандэнтка расійскага часопіса The Insider Аксана Бауліна трапіла пад абстрэл і загінула.

    Разам з ёй загінула яшчэ адна цывільная асоба. Яшчэ два чалавекі, якія суправаджалі журналістку, параненыя і шпіталізаваныя.

    Бауліна выконвала ў Кіеве рэдакцыйнае заданне, паведаміла яе выданне. Яна здымала разбурэнні пасля абстрэлу расійскімі войскамі Падольскага раёна Кіева і патрапіла пад новы ракетны абстрэл.

    Да прыходу ў The Insid­er Аксана працавала ў «Фондзе барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага. Пасля ўнясення арганізацыі ў спіс экстрэмісцкіх яна вымушаная была з’ехаць з Расіі. У якасці карэспандэнта Аксана паехала ва Украіну, дзе паспела зрабіць некалькі рэпартажаў з Львова і Кіева.

    Сярод іншага Аксана Бауліна супрацоўнічала з рускамоўнай рэдакцыяй «Белсата» «Вот Так».

    Паведамляючы пра смерць Бауцінай, калегі Аксаны прадэкларавалі, што нягледзячы на гэта «мы працягнем асвятляць вайну ва Украіне, у тым ліку і такія ваенныя злачынствы Расіі, як выбіральныя абстрэлы жылых раёнаў, дзе гінуць мірныя жыхары і журналісты».

    Гэта ўжо другая смерць журналіста ва Украіне, пра якую паведамілі СМІ 23 сакавіка. Раніцай Нацыянальны саюз журналістаў Украіны паведаміў пра тое, што ад мінамётнага абстрэлу загінуў Віктар Дзядоў, аператар мясцовага тэлеканала «Сігма» ў Марыупалі. Ён памёр у блакаваным горадзе 11 сакавіка…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці