• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маладзечне і Лідзе затрымалі журналістаў Белсата, забралі тэхніку. Агулам шэсць чалавек, усіх адпусцілі ўначы

    У Маладзечне і Лідзе затрымалі журналістаў тэлеканала "Белсат" падчас стрыму. Журналісты вялі трансляцыі з перадвыбарчых мітынгаў Святланы Ціханоўскай.

    Змітра Міцкевіча і Дзяніса Дзюбу затрымалі падчас стрыма ў Маладзечна. Міліцыянты не патлумачылі прычыну затрымання, не прадставіліся, адразу загадалі выключыць камеру. Пазней міліцыянты пашкодзілі камеру журналістаў.

    Вядома, што Міцкевіч і Дзюба дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі Маладзечна па адрасу вул. Галіцкага, 23.

    Калегі пазванілі ў РАУС Маладзечна. Ім паведамілі, што праводзіцца разбіральніцтва паводле арт. 22.9 КаАП. На заўвагу, што мінула больш за 3 гадзіны, кінулі слухаўку.

    Міцкевіча і Дзюбу пратрымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны, адпусцілі каля 23‑й гадіны. Склалі пратаколы паводле арт. 22.9 КаАП. Забралі для экспертызы смартфоны і іншую тэхніку. Тэхніку ў журналістаў «Белсата» апошнім часам забіралі ў Гродне і ў Бабруйску.

    Таксама ў Маладзечне былі затрыманыя журналісты Марыя Арцыбашава і Алесь Сіліч. На Алеся Сіліча як на кіроўцу аўтамабіля склалі пратакол за налепку на машыне з бел-чырвона-белай сімволікай, выпісалі штраф на 5 базавых велічынь (арт. 18.12 КаАП). Пасля чаго журналістаў адпусцілі.

    У Лідзе таксама вечарам затрымалі журналістаў «Белсата» — Уладзімера Лунёва і Галіну Абакунчык. Журналісты вялі стрым з перадвыбарчага  мітынгу Святланы Ціханоўскай. Гэтыя сустрэчы з выбарцамі былі ўзгодненыя з уладамі.

    Галіну Абакунчык і Уладзімера Лунёва адпусцілі пасля 12‑й ночы. Былі прэтэнзіі да нясплочаных штрафаў паводле арт. 22.9 КаАП у спадарыні Галіны. Таксама забралі смартфоны, склалі новыя пратаколы паводле арт. 22.9 КаАП.

    Журналістаў пратрымалі ў пастарунку каля пяці гадзін. Галіна і Уладзімер пакінулі скаргі на дзеянні міліцыянтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці