У Нямеччыне затрымалі падазраванага па справе аб забойстве балгарскай журналісткі
У Нямеччыне затрыманы падазраваны па справе аб забойстве балгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай, паведамляюць балгарскія СМІ са спасылкай на крыніцы.
Падазраваны — 21-гадовы жыхар горада Русе Севярын Красіміраў, паведамляе тэлеканал Nova. Яго ДНК супаў з біялагічным матэрыялам з месца злачынства.
Паводле непацверджаных звестак, следства лічыць, што ён не планаваў загадзя напад на Марынаву і ўчыніў яго спантанна.
30-гадовую тэлежурналістку Вікторыю Марынаву, што пісала пра карупцыйныя злачынствы, згвалтавалі і забілі 6 кастрычніка ў горадзе Русе.
Па справе аб забойстве Марынавай быў затрыманы грамадзянін Румыніі ўкраінскага паходжання; пазней яго адпусцілі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў