• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі сайт Reform.by

    У абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі РБ, з’явіліся звесткі пра інфармацыйны сайт Ref­or­ma­tion — Reform.by.

    Рашэнне пра тое, каб прызнаць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт сайта Ref­or­ma­tion (з ідэнтыфікатарам www.reform.by), прыняў 14 сакавіка суд Ленінскага раёна Брэста. 

    У жніўні 2021 года сайт быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі. Сёлета ў лютым у экстрэмісцкі спіс быў ўключаны відэапраект каманды «Саша, что ты несешь?!», які выходзіць у выглядзе прамых трансляцый двойчы на тыдзень на YouTube. Пра гэта ў адмысловай абвестцы нагадалі аўтары інтэрнэт-рэсурсу.

    Сайт Reform.by прэзентуе сябе як пляцоўку, першапачаткова створаную ў 2016 годзе «дзеля абмену думкамі наконт неабходных рэформ у Беларусі». З 2018 года праект працуе на дамене Reform.by і «ператварыўся ў паўнавартаснае медыя з рэдакцыяй навін, рэпарцёрамі і аддзелам расследаванняў». Да жніўня 2020 года Reform.by «стаў адным з самых папулярных грамадска-палітычных медыяў, рэдакцыя апынулася ў эпіцэнтры падзей, што разгарнуліся пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў». Улетку 2021 года каманда выдання пакінула Беларусь і цяпер працуе ў Польшчы.

    У жніўні 2023 года рэдакцыя Reform.by стала лаўрэатам прэміі ў галіне свабоды СМІ Free Media Awards 2023 за «асвятленне сітуацыі ў Беларусі ў асабліва складаных умовах».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці