У Светлагорску затрыманыя 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»
12 чэрвеня 2023
Дакладная прычына затрымання невядомая. Ёсць інфармацыя, што затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК і супрацоўнікаў сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КоАП, піша «Гомельская вясна».
Паводле словаў крыніцы, працаўнікоў медыя затрымалі за падпіскі на суполку “Светлік. Светлагорск” у “Аднакласніках” (не ўнесеная ў спіс “экстрэмісцкіх”).
Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.
Стала вядома, што некаторых затрыманых завуць Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская. Па інфармацыі гомельскіх праваабаронцаў адна з затрыманых супрацоўнікаў была цяжарная, і яе адпусцілі. Як завуць дзяўчыну — невядома.
Кіраўніка тэлеканалу выклікалі ў райвыканкам.
Читайте ещё:
Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность. Рассказывает Анна Мирочник
«Я нават не заўважыла, як стала прычынай усіх мужавых няшчасцяў». Калегі расказалі аб сямейных праблемах у міграцыі
Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ініцыятыва Dissidentby назвала Андрэя Гнёта палітвязнем
02.07.2024
Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову
22.07.2024
Замежным партнёрам даводзіцца тлумачыць, што беларускія незалежныя СМІ не могуць зарабляць самастойна — Вячорка
06.05.2024
Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце
10.03.2024