• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У трансляцыі большасці ўкраінскіх каналаў не згадалі словаў Байдэна пра Беларусь

    "Учора падчас выступу ў Варшаве прэзідэнт ЗША Джо Байдэн згадаў і пра беларусаў: «адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — адзначыў ён. Гэтыя словы ў жывой трансляцыі ўкраінскіх каналаў не сталі перакладаць", - піша "Наша Ніва". 

    Цалкам кавалак прамовы Джо Байдэна, дзе згадвалася Беларусь, гучаў так:

    «Праз падзел і прыгнёт, калі прыгожы горад быў разбураны пасля Варшаўскага паўстання, на працягу дзесяцігоддзяў пад жалезным кулаком камуністычнага праўлення Польшча выстаяла, таму што вы былі разам.

    Гэтак жа адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю.

    Гэтак жа рашучасць народа Малдовы жыць ва ўмовах свабоды прынесла ім незалежнасць і паставіла іх на шлях сяброўства ў ЕС».

    Гледачы ўкраінскіх трансляцый заўважылі, што там гэту цытату далі няпоўнай. Размова не пра тэкставыя трансляцыі, дзе, зразумела, медыя выбіраюць найбольш важныя для сябе кавалкі, а пра жывы эфір у відэа.

    У трансляцыі «Суспільне» (той жа пераклад паказвалі на ўкраінскіх каналах «1+1» і «Факти ICTV») згадку пра Беларусь прапусцілі. Перакладчык агучыў словы Байдэна пра Варшаўскае паўстанне і пра тое, што Польшча выстаяла дзякуючы салідарнасці, а пасля перайшоў да выказвання пра Малдову.

    Аналагічна было ў сінхронным перакладзе на канале Free­dom.

    На ўкраінскай версіі канала «Голас Амерыкі» перакладчык пачаў перакладаць фразу пра Беларусь, але запнуўся і пераключыўся на Малдову.

    «І народ Беларусі і далей змагаецца з… Мы ведаем, як народ Малдовы стаіць за свае правы», — прагучала ў эфіры.

    Невядома, тое было наўмысна ці праз тое, што не хапіла часу ў жывым эфіры агучыць прамову амерыканскага прэзідэнта даслоўна.

    Канал «Радіо Свобода Украіна» даў пераклад гэтага ўрыўка прамовы цалкам.

    «І важна памятаць, калі людзі ў Беларусі працягваюць стаяць і змагацца за сваё права на сваю дзяржаву», — прывёў словы Байдэна перакладчык.

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Чытайце яшчэ:

    Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці