У twitter заблакавалі акаўнты журналістаў, якія агрэсіўна асвятлялі Ілана Маска
Учора былі заблакаваныя акаўнты ў twitter некаторых журналістаў CNN, The Washington Post, The New York Times і іншых выданняў. У некаторых з іх былі дзясяткі тысяч падпісантаў.

Прычынаю блакавання назвалі «парушэнне правілаў Twitter», аднак якія правілы парушылі журналісты, не ўдакладнялася.
Сам Ілан Маск патлумачыў гэта тым, што журналісты нібы за публікацыю ягоных дадзеных: «Крытыкаваць мяне цэлымі днямі нармальна, але доксіць маё месцазнаходжанне ў рэальным часе і падвяргаць небяспецы маю сям’ю – не», – напісаў Маск у сваім twitter.
Тым часам акцыі Tesla працягваюць падаць, бо інвестары баяцца, што набыццё Іланам Маскам twitter можа адцягнуць ягоную ўвагу ад Tesla.
Чытайце яшчэ:
Памёр віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі
Журналіст Дзмітрый Семчанка з‑за кратаў: «Прыемна ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»
Еўрапейская федэрацыя журналістаў працягвае патрабаваць вызвалення Ларысы Шчыраковай
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў