• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве з’явіўся мурал з Анджэем Пачобутам

    Мурал з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам з’явіўся ў пачатку верасня ў польскай сталіцы. Маляваць яго прыязджаў беларускі мастак з Аўстрыі, піша MOST.

    За стварэнне мурала ўзяліся арганізацыі Młody Kresy і «Рух». Гэты мурал не ўзгаднялі з мясцовымі ўладамі Варшавы: у адным з раёнаў польскай сталіцы ёсць спецыяльная пляцоўка, дзе любы ахвотны можа зрабіць на сцяне свой малюнак.

    — У Варшаве ёсць раён Бемова, дзе можна рабіць муралы і графіці, — распавядае старшыня арганізацыі Młody Kresy Міраслаў Капцэвіч. — Мы доўга ішлі да гэтай ідэі і спачатку хацелі зрабіць мурал у 2021 годзе, калі затрымалі Пачобута, Борыс (старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс. — Заўв. MOST) і іншых польскіх дзеячаў. Але на той момант у нас не было тэхнічных магчымасцяў выканаць гэтую працу. Сёлета мы спрацаваліся з беларускай арганізацыяй «Рух». Яны мелі графіціста, і мы яго запрасілі з Аўстрыі зрабіць мурал з Пачобутам.

    Капцэвіч адзначае, што сімвалічная супраца з беларускай арганізацыяй дала вынік.

    — Анджэй Пачобут — паляк па нацыянальнасці, але ён перадусім грамадзянін Беларусі. Ён жыхар Гродна. І сімвалічна, што пры адкрыцці мурала там з’явіліся сцягі незалежнай Беларусі і Польшчы, — кажа Капцэвіч. — На самім мурале ёсць тэкст з напамінам для польскага грамадства, што ў Беларусі шмат палітвязняў — тысячы людзей. Сёння мы не ведаем рэальных лічбаў людзей, якія сядзяць па палітычных справах. Мы таксама пішам пра тое, што беларусы і палякі ў Беларусі маюць супольныя праблемы. Паміж іншым гэта русіфікацыя школ і дзяцей, закрыццё польскіх навучальных устаноў. І тое, што беларуская ўлада катуе беларускіх i польскіх патрыётаў. А Анджэй Пачобут і ёсць польскі патрыёт у Беларусі. Ён нязломны. У Польшчы часта кажуць żołnierzy niezłom­ni. І вось Анджэй і з’яўляецца такім нязломленым салдатам у Беларусі, пра якіх ён шмат пісаў у сваіх працах.

    Чытайце яшчэ: 

    Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    «Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці