У Віцебску з’явілася графіці паводле здымка-пераможцы “Прэс-фота Беларусі-2010”
9 жніўня 2018
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Вулічны мастак Сяргей Русак з Ліды ўвасобіў фота Віктара Драчова з серыі “Чернобыльская зона. 20 лет спустя» , якая на фотоконкурсе «Прэс-фото Беларусі-2010» атрымала Гран-пры.
На фотаздымку, зробленым у красавіку 2006 года, — жыхар вёскі Стрэлічава Хойніцкага раёна Яўген Штанюк са сваім катом.
Графіці Сяргея Русака, які працуе пад псеўданімам “Ізюм”, называецца “Дзед і кот”.
Графіці зробленае на сцяне будынку ў дварах па вуліцы Суворава — у гістарычным цэнтры Віцебска. Малюнак “Дзед і кот” стаў новым арт-аб’ектам, створаным у межах праекту “Гравітацыя”, які ўжо не першы раз збірае вулічных мастакоў, каб зрабіць разнастайнымі шэрыя віцебскія двары.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Новая функцыя Google дазволіць лягчэй правяраць аўтэнтычнасць і крыніцы выяў у інтэрнэце
31.10.2023
Власти Литвы: Процедура депортации журналиста Олега Борщевского не начиналась
01.04.2024
Мінінфарм вывучае досвед Раскамнагляду па дэананімізацыі блогераў
21.10.2024
Палітзняволены блогер Аляксандр Ігнацюк адбывае прысуд у Наваполацку
20.08.2024