• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вялікабрытаніі застрэлілі чальцоў сям’і каментатара Бі-бі-сі

    Трагедыя здарылася ў прыгарадзе Лондана ўчора вечарам, паведаміла Руская служба BBC. Забойца застрэліў з арбалета дзвюх дочак і жонку супрацоўніка Бі-бі-сі. 

    Джон Хант разам з сям’ёй. фота: bbc.com

    Джон Хант каментуе конскія скачкі на тэлеканале Бі-бі-сі Five Live. Усю ягоную сям’ю — 61-гадовую жонку Кэрал Хант і дзвюх яе дочак 28-гадовую Ханну і 25-гадовую Луізу — знайшлі параненымі вечарам 9 ліпеня ва ўласным доме ў прыгарадзе Лондана. Жанчыны памерлі ад атрыманых ран.

    Паліцыя адразу пачала пошук падазраванага — 26-гадовага Кайла Кліфарда. Праз некалькі гадзін мужчыну затрымалі на могілках у Лондане.

    Праваахоўнікі распавялі, што падазраваны на момант затрымання меў кулявое раненне, хаця паліцыя не прымяняла агнястрэльную зброю.

    Кайл Кліфард некаторы час служыў у брытанскім войску, адкуль сышоў у 2022 годзе. Паліцыя не паведамляе пра матывы злачынства, аднак канстатуе, што падазраваны быў знаёмы з ахвярамі.

    Калегі выказалі свае спачуванні Джону Ханту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці