• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У якіх выпадках вам сапраўды трэба дзяліцца з мабільнымі дадаткамі інфармацыяй пра ваша месцазнаходжанне?

    Спойлер: амаль ні ў якіх. Сёння ці не кожны мабільны дадатак запытвае гэтую інфармацыю, але для працы большасці з іх яна не патрэбна. Вось як адключыць гэтую функцыю для непатрэбных праграм расказвае "Наша Ніва".

    Лёгка сказаць «так», калі праграма або вэб-сайт запытваюць даныя пра ваша месцазнаходжанне, каб хутчэй закрыць акно, што ўсплывае, і вярнуцца да працы ці прагляду старонкі. Але варта падумаць, з кім вы дзеліцеся гэтымі данымі і чаму. Часцей за ўсё гэта лішняя інфармацыя, якая насамрэч не патрабуецца для працы дадаткаў і вэб-сайтаў, тлумачыць Engaget.

    Як і іншыя віды асабістай інфармацыі, даныя аб месцазнаходжанні прадстаўляюцца кампаніямі ў якасці кампрамісу: як правіла, карыстальнікі ахвотна паказваюць, дзе яны знаходзяцца, для больш зручнага карыстання; кампаніі ў сваю чаргу збіраюць важную інфармацыю аб кліентах і (часцей за ўсё) перапрадаюць гэтыя даныя трэцім асобам для атрымання дадатковага прыбытку.

    Гэтыя трэція асобы, па словах Купера Квінціна, даследчыка бяспекі з Elec­tron­ic Fron­tier Foun­da­tion, могуць быць брокерамі даных і рэкламадаўцамі, праваахоўнымі органамі, паляўнічымі за галовамі, журналістамі і іншымі людзьмі (ці кампаніямі), хто мае грошы, каб набыць гэтую інфармацыю.

    Гэта адна з прычын, па якой мы адчуваем, што нашы прылады нас «слухаюць». Яны, напэўна, не чуюць, як вы кажаце сябру, што вам вельмі хочацца трохі атруціцца фаст-фудам, але яны ведаюць, што побач ёсць «Макдональдс», і прапануюць зманлівую рэкламу бульбы-фры.

    Таму, калі вы ўсталёўваеце новыя дадаткі, не згаджайцеся адразу на раскрыццё даных аб месцазнаходжанні, нават калі лічыце, што вам няма чаго хаваць. Меган Іёрыё, старшы юрысконсульт Elec­tron­ic Pri­va­cy Infor­ma­tion Cen­ter, раіць пазбягаць выдачы інфармацыі аб месцазнаходжанні, калі гэта не патрабуецца для працы праграмы. Гэта інфармацыя можа спатрэбіцца дадаткам з картамі, каб атрымліваць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу, а вось дадатку для дастаўкі ежы, імаверна, будзе дастаткова проста вашага адраса. 

    Яшчэ вэб-сайты могуць запытваць дазвол на вызначэнне месцазнаходжання, каб уключыць такую зручную функцыю, як служба надвор’я, але яны будуць генераваць тыя ж вынікі са значна меншай рызыкай, ведаючы толькі ваш паштовы індэкс. Нават з агаворкай, што абмен данымі аб месцазнаходжанні ў некаторых выпадках непазбежны, спадарыня Іёрыё раіць дазваляць доступ толькі тады, калі вам сапраўды гэта спатрэбіцца для выкарыстання сайта ці праграмы.

    Таксама найлепшая практыка — адклікаць дазволы на вызначэнне месцазнаходжання для любых дадаткаў ці сайтаў, якімі вы больш не карыстаецеся або якія маглі бяздумна ўключыць у мінулым. Вы можаце ўбачыць, якія дадаткі выкарыстоўваюць даныя аб вашым месцазнаходжанні, зайшоўшы ў налады вашага смартфона і перайшоўшы на ўкладку абагульнення месцазнаходжання.

    Як правіла, гэта можна знайсці ў наладах прыватнасці і бяспекі большасці прылад (ці проста ўвесці ў пошуку налад вашага смартфона слова «месцазнаходжанне»). Там будуць пералічаныя ўсе дадаткі, якія маюць доступ да інфармацыі аб вашым месцазнаходжанні, і будуць прапанаваныя варыянты ўключэння або выключэння. 

    Apple, Sam­sung, Google і іншыя даюць канкрэтныя інструкцыі на сваіх сайтах. Такія папулярныя браўзеры, як Fire­fox, Chrome, Edge і Safari, таксама даюць канкрэтныя інструкцыі аб тым, як адключыць абагульненне месцазнаходжання. Увогуле, лепш не выбіраць у браўзеры «заўсёды дазваляць» або падобныя варыянты. Замест гэтага дачакайцеся акна з запытам доступу і, калі гэта неабходна, абагульвайце даныя аб месцазнаходжанні ў кожным канкрэтным выпадку.

    Чытайце яшчэ: 

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    «Людзі гатовыя былі нават валанцёрыць — для іх было важна, каб «Трыбуна» з’явілася на беларускай мове». Інтэрв’ю з кіраўніком выдання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці