• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскі праваабаронца Максім Буткевіч, які дапамагаў беларускім журналістам: «Сёння 14 месяцаў я ў СІЗА, на 14 месяцаў больш, чым трэба»

    Максім Буткевіч шмат дапамагаў беларусам, якія ўцяклі ва Украіну ад рэпрэсій, піша «Медыязона. Беларусь». Ён быў глыбока занураны ў беларускі кантэкст і выступаў за змякчэнне міграцыйных правілаў для рэпрэсаваных беларусаў. Цяпер ужо 14 месцаў ён знаходзіцца ў расійскім палоне.

    Каардынатар і сузаснавальнік праекту «Без Кордонів»  Максім Буткевіч, супрацстаіяў супраць мовы варожасці і дапамагаў ўкраінскім імігрантам. Як распавядала  «Медыязона. Беларусь»,  спадар Буткевіч таксама меў зносіны з беларускімі калегамі — прыязджаў у Мінск з семінарамі, чытаў лекцыі, дзяліўся вопытам у пытаннях міграцыі і роўнасці.

    Праваабаронца сачыў за сітуацыяй ў Беларусі, што склалася пасля пратэстаў 2020 года. Яго праект «Без Кордонів» дапамагаў беларускім уцекачам.

    — Рабіў гэта на безкаштоўнай аснове і разумеў, што гэта важна. Штодзень Максіму 24 на 7 можна было патэлефанаваць і папрасіць дапамогі. Ён быў глыбока пагружаны ў беларускі кантэкст, ён часта выступаў для нашага Free Belarus Cen­tre экспертам, — год таму расказвала  «Медыязоне» беларуская праваабаронца і каардынатарка арганізацыі Free Belarus Cen­tre Паліна Бродзік.

    Максім Буткевіч шмат зрабіў для таго, каб міграцыйнае заканадаўства Украіны станавілася больш лаяльным для беларусаў-уцекачоў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь пасля 2020 года.

    На пачатку вайны Расіі супраць Украіны Максім Буткевіч змяніў дзейнасць праваабаронцы на зброю і сышоў на фронт, каб абараняць сваю краіну. Там ён трапіў у расійскі палон.

    10 сакавіка суд у самаабвешчанай ЛНР прызначыў яму 13 гадоў калоніі. Спадара Буткевіча абвінавацілі ў тым, што ён быццам бы параніў дзвюх жанчын, стрэліўшы з гранатамёта па пад’ездзе жылога дома Севераданецка. 

    22 жніўня у Маскве разглядалася апеляцыя на гэты жорсткі прысуд. Мясцовы першы апеляцыйны суд усеагульнай юрысдыкцыі пакінуў рашэнне ў моцы. 

    Судовую расправу над Максімам Буткевічам асудзілі ўкраінскія праваабарончыя арганізацыі, Amnesty Inter­na­tion­alAmnesty Inter­na­tion­alHuman Rights Watch , Мемарыял , дэпутаты ПАPЕ і іншыя арганізацыі. У лістападзе 2022 года Максім Буткевіч быў узнагароджаны чэшскай прэміяй «Гісторыі несправядлівасці»: узнагароду замест сына ў Празе атрымаў яго бацька Аляксандр.

    Украінскія праваабаронцы ўпэўнены, што прысуд Максіму Буткевічу з’яўляецца паказальным пакараннем за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць. Ад пачатку палону расійскія прапагандысцкія СМІ і грамадкасць у сацсетках распаўсюджвалі фейкі пра Максіма, дзе яго называлі «баевіком» і «нацыстам», «прапагандыстам» і «русафобам», падкрэслівалі яго ўдзел у Эўрамайдане, прыпісвалі распальванне вайны.

    «Улічваючы тое, што ў Расійскай Федэрацыі і на акупаваных ёю тэрыторыях не існуе правасуддзя, мы не маем ніякіх ілюзій і спадзяванняў на справядлівы суд. Адначасова мы заклікаем міжнародную супольнасць працягваць ціск на Расійскую Фэдэрацыю  для вызвалення Максіма Буткевіча і ўсіх несправядліва зняволеных украінскіх вайскоўцаў і цывільных грамадзян, а таксама заклікаем украінскія ўлады расследаваць гэтае злачынства, а міжнародную супольнасць — увесці персанальныя санкцыі супраць усіх, хто мае дачыненне да фабрыкацыі справы супраць Максіма Буткевіча», — гаворыцца ў заяве ўкраінскіх праваабаронцаў, да якой далучыліся шматлікія грамадскія арганізацыі, у тым ліку Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

    Чытайце яшчэ:

    Новае «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Што трапіла ў спіс на гэты раз?

    «Трэба мець адвагу». Занусі пра 2020 год беларусаў і мастацтва ў часы рэпрэсій

    «Контент является дезинформацией и пропагандой». В Литве видят угрозу в вещании белорусского радио и ТВ на территории страны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці