• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Уладальніка навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

    Суд Ленінскага раёна Гродна 6 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ўладальніка рэгіянальнага навінавага інтэрнэт-партала s13.ru Сяргея Чабоцькі.

    Уладальніка навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

    Сяргей Чабоцька. Фота: яго старонка ў фэйсбуку

    Тэлеграм-канал “Суды, затрыманні. Гродна і вобласць” паведамляе, што мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).

    Рашэнне суда невядомае.

    25 кастрычніка Чабоцька быў арыштаваны на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

    Сайт і сацсеткі праекта не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.

    30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

    Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі цяпер знаходзіцца 36 прадстаўнікоў медыя.

    «Увесь горад на вушах». Што адбываецца ў Гродне пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці